ашк-а. Ацэначная лексіка беларускай дыялектнай мовы з гэтым суфіксам прадстаўлена толькі аддзеяслоўнымі ўтварэннямі. Назоўнікі агульнага роду маюць адценні асуджэння, неадабрэння i называюць асоб па непрафесійным негатыўным дзеянні: выцірашка неахайніца', замарашка тс', мянташка 'хто многа i без толку гаворыць', паграбашка хапуга', пупіхашка 'чалавек, якім камандуюць', цігашка валацуга'. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (віц., маг., мін.). -ашнік. Адназоўнікавыя субстантывы мужчынскага роду ўтвараюцца ад асноў неадушаўлёных назоўнікаў i абазначаюць асоб па прыхільнасці да таго, што названа ўтваральным словам, маюць экспрэсіўнае адценне непахвальнасці: вечарынашнік 'хто любіць пагуляць на вечарынах', гарэлашнік 'ахвотнік да гарэлкі'. Націск на перадсуфіксальным складзе. Тып рэгіянальны (маг.). -ашніц-а. Асабовыя назоўнікі жаночага роду ўтвараюцца ад назоўнікаў i абазначаюць асоб па прыхільнасці да таго, што названа ўтваральным словам; маюць ацэначнае адценне неадабрэння. Націск на перадсуфіксальным складзе. Базавыя - асновы неадушаўлёных назоўнікаў: гарэлашніца 'ахвотніца да гарэлкі', вечарынашніца 'ахвотніца да вечарыны'. Тып рэгіянальны (маг.). Назоўнікі жаночага роду з суфіксам -ашніц-а суадносяцца таксама з назвамі асоб мужчынскага полу на -ашнік i могуць разглядацца як вытворныя ад іх пры дапамозе суфікса -ніц-а (фіналь утваральнага слова -нік адсякаецца): гарэлашнік - гарэлашніца. Паколькі на сёння яшчэ нераўнамерна i не ў поўным аб'ёме сабраны i лексікаграфічна апрацаваны моўны матэрыял з усіх рэгіёнаў Беларусі, пры далейшым вывучэнні ацэначных адзінак дыялектнай мовы магчыма дапаўненне i ўдакладненне прапанаванай дэрывацыйнай сістэмы. Літаратура 1. Беларуская граматыка: У 2 ч. / Акад. навук БССР. Ін-т мовазн. - Мінск: Навука i тэхніка, 1985. - Ч. 1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / Рэд.: M.B. Бірыла, П.П. Шуба. - 1985. - 431 c. 2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мінск: Бел. энцыкл., 1994. - 655 c. 3. Долгов И.А. Образование суффиксальных эмоционально-оценочных наименований лица в современном русском языке: Автореф. дис.... канд. филолог, наук: 10.02.01 / Киевский гос. ун-т им. Т.Г. Шевченко. - Киев, 1984 - 23 с. 4. Лещинская О.А. Суффиксальное словообразование атрибутивных существительных в современном белорусском языке: Автореф. дис.... канд. филолог, наук: 10.02.02 / Акад. наук БССР. Ин-т языкозн. им. Я.Колоса. - Минск, 1974. 21 с. 5. Сцяцко П.У. Беларускае народнае словаўтварэнне: Афіксальныя назоўнікі. Мінск: Навука i тэхніка, 1977. - 320 c
Дадатковыя словы
абёме
6 👁