неадабральнасці: бубнач бурклівы', лахач 'пляткар; бадзяга', мантач ілгун', раўбач i раўгач крыкун', трапач балбатун', цягач валацуга' i інш. Націск на суфіксе; фіналі -a-, -e-, -я-, -i-, -ава- матывавальнай асновы адсякаюцца; магчыма чаргаванне парных цвёрдых асновы з мяккімі, a таксама з'яўленне ўстаўных зычных (дзяркач, раўбач, раугач). Тып агульнабеларускі. 3. Адназоўнікавыя субстантывы мужчынскага роду характарызуюць асоб адмоўнага боку па розных прыкметах, названых утваральным словам. Матывавальнымі выступаюць асновы неадушаўлёных назоўнікаў: дзюба дзюбач даўганосы', клынды - клындач клышаногі', клюка - клюкач насаты', пейсы - пейсач i пейсмач 'хлопец з доўгімі валасамі', м - нарашчэнне, порткі портач бядняк' i інш. Націск на суфіксе. Тып агульнабеларускі. -ачк-а(-ечк-а, -ічк-а, -ячк-а). Назоўнікі з гэтым суфіксам ў дыялектнай мове ўтвараюцца ад дзеясловаў, назоўнікаў, прыметнікаў i дзеепрыметнікаў: 1. Аддзеяслоўныя ўтварэнні называюць асоб па характэрным негатыўным дзеянні i маюць экспрэсію непахвальнасці, асуджэння. Матывавальныя - асновы дзеясловаў на галосныя -a-, -e-, якія пры дэрывацыі адсякаюцца. Націск на суфіксе: брахачка 'манюка, пляткар', вертачка 'гарэза; легкадумны чалавек' чарг. ц'//т, зявачка 'той, хто пазяхае'. Тып рэгіянальны (гом., гродз., маг.). 2. Адпрыметнікавыя i аддзеепрыметнікавыя назоўнікі характарызуюць асоб жаночага полу па выразнай знешняй прыкмеце або ўнутраных якасцях. Суфікс ачк-а надае субстантывам ласкальнасць. Фіналі асноў дзеепрыметнікаў -н- i прыметнікаў -ав- адсякаюцца. Націск свабодны: жаданачка 'жаданая дачка', ласачка 'ласкавая жанчына', прамудрачка 'кемлівая дзяўчына', стрыжачка 'стрыжаная жанчына', спрытнячка 'лоўкая ў працы жанчына'. Тып рэгіянальны (гом., гродз., маг., мін.). 3. Адушаўлёныя назоўнікі з суфіксам -ачк-а(-ячк-а, -ечк-а, -ічк-а), утвораныя ад назоўнікаў мужчынскага, жаночага i агульнага роду, набываюць ацэначнае ласкальнае або памяншальна-ласкальнае адценне: бабусічка, глумачка ад глума 'недалёкая жанчына', дарагусечка каханая', дзядулічка, дзяціначка 'малады хлапец', худобачка 'схуднелая асоба'. Націск свабодны. Тып рэгіянальны (віц., маг., мін.). -аш(-яш). Пры дапамозе гэтага суфікса ўтвараецца невялікая колькасць лексічных адзінак ад дзеясловаў i назоўнікаў: 1. Аддзеяслоўныя назоўнікі абазначаюць асоб па схільнасці да пэўнай дзейнасці, якая не адабраецца грамадствам, таму маюць адценні асуджэння i непахвальнасці. Частка матывавальнай асновы дзеясловаў адсякаецца; націск свабодны: гневаш, зородняш гультай', звадыяш 'зводнік, падбухторшчык' i зведзіяш пляткар', ламаш гультай', таргаш. Тып агульнабеларускі. 2. Асабовыя назоўнікі, утвораныя ад субстантываў, характарызуюць асоб па выразных прыкметах, названых утваральным словам: кудры - кудраш, юда юдаги 'помслівы, злы чалавек'. Націск свабодны. Тып рэгіянальны (гродз., маг., мін.). -ашак/-ішак. Гэты суфікс надае ацэначным субстантывам, утвораным ад назоўнікаў, адценні зневажальнасці (брат - бращшак), памяншальна-ласкальнае (вуй дзядзька' - вуяшак). Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (гродз
Дадатковыя словы
ашакі, бабўсічка, дарагўсечка, дзядўлічка, збрбдняш, зяўленне, прамўдрачка, цііт
4 👁