Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Націск на тым жа складзе, што i ва ўтваральным слове: бяспутны - бяспутнасць няўдалы', нягеглы - нягёгласць няўклюда'. Тып рэгіянальны (маг.). -аўк-а(-оўк-а, -яўк-а). Суфіксальныя ацэначныя дэрываты з гэтым фармантам складаюць некалькі тыпаў: 1. Аддзеяслоўныя назоўнікі абазначаюць асоб паводле схільнасці да пэўнай дзейнасці або паводле працэсуальнай прыкметы. Фінальная галосная ўтваральнай асновы адсякаецца, магчыма чаргаванне зычных цУ/т (калаціць - калатдука 'сварлівая жанчына'). Націск свабодны: бадзяўка валацуга', глытаўка крыкуха', жагаўка 'вострая на язык жанчына', звякаўка пляткарка', кдпсаўка маруда', лёхаўка крыкуха', лэпаўка паспешніца', ляпаўка пляткарка', мудзяўка 'слабы, кволы', плёхаўка няўмека', шалёпаўка расцяпа', шлохаўка брында'. Дэрываты маюць ацэначныя адценні асуджэння, грубасці, абразлівасці, зневажальнасці. Тып агульнабеларускі. 2. Пеяратывы, утвораныя ад прыметнікаў, маюць экспрэсію неадабрэння. Утваральныя - асновы якасных прыметнікаў: нічогі 'дрэнны, кепскі' - нічогдука 'вельмі дрэнны чалавек', ласы - ласдука. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (гом., маг.). 3. Адназоўнікавыя ўтварэнні з адценнямі абразлівасці, зневажальнасці складаюць два падтыпы: а) фемінінатывы матывуюцца асабовымі ацэначнымі назоўнікамі: гад гадаўка злосніца', забягайла - забягайлаўка пляткарка', зляб - злябдука 'мізэрная жанчына'. Націск свабодны. Падтып рэгіянальны (брэсц., гом., маг.); б) субстантывы, якія ўтвараюцца ад асноў неасабовых назоўнікаў. Пеяратывы абазначаюць асоб паводле падабенства да таго, што названа ўтваральным словам: гніда - гтдаўка 'малая ростам', порах - порохоўка 'рыхлы, тоўсты'. Націск на аснове. Падтып рэгіянальны (гом.). 4. Ацэначныя дэрываты матывуюцца лічэбнікамі i маюць розныя ацэначныя адценні: пятнастоўка, шаснастдука, семнастоўка - з адценнем жартаўлівасці - 'вельмі маладая дзяўчына (год 15, год 16, год 17)'; з адценнем пагардлівасці - 'нем ал ад ая дзяўчына, якая надта маладзіцца'. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (гродз.). -ач. Назоўнікі з суфіксам -ач прадстаўлены трыма тыпамі: 1. Субстантывы з гэтым фармантам матывуюцца прыметнікамі i называюць асоб мужчынскага полу паводле характэрных знешніх прыкмет або ўнутраных якасцей, маюць адценні асуджальнасці, абражальнасці, іроніі, грубасці. Утваральнымі могуць выступаць асновы прыметнікаў на -к- з яго захаваннем (гляўкі - гляўкач тоўсты'; лоўкі - лаўкач) i вытворныя асновы прыметнікаў на ат-ы, -ів-ы, -аст-ы, -ав-ы, -ават-ы, якія адсякаюцца: брухач, валасач, вугнівы вугнич бурклівы', зубач, клышавы - клышач касалапы'. Націск у матываваных словах на суфіксе: вусач, грыбсіч губаты', патлач i інш. Тып агульнабеларускі. Некаторыя назоўнікі (барадач, еусач, галавач, трыбухач, насач i інш.) могуць суадносіцца i з назоўнікамі. Аднак семантычная сувязь прыметніка i вытворнага назоўніка болып цесная, чым назоўніка з утвораным назоўнікам [4, c.14]. 2. Аддзеяслоўныя назоўнікі абазначаюць асоб паводле характэрнага дзеяння або схільнасці да дзеяння, маюць адценні асуджэння, зневажальнасці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бяспўтнасць, вугнйч, злябдўка, калатдўка, ласдўка, нічогдўка, цуіт, шаснастдўка
4 👁
 ◀  / 381  ▶