Адпрыметнікавыя назоўнікі з адценнямі непахвальнасці, абражальнасці прадстаўлены адзінкавымі ўтварэннямі: белы - білянка 'светлавалосы чалавек', тухлы - тухлянка 'хто смярдзіць'. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (віц., маг.). -ант. Пеяратывы-маскулінатывы абазначаюць асоб паводле схільнасці да дзеяння, якое асуджаецца грамадствам. Фіналі ўтваральных асноў адсякаюцца; націск свабодны: манкірутаць - манкірант гультай', урваць - ўрвант урвіцель'. Тып рэгіянальны (гродз.). -аньк-а(-еньк-а, -оньк-а, -ыньк-а). У беларускай дыялектнай мове для ацэначных утварэнняў з гэтымі суфіксамі матывавальнымі з'яўляюцца вытворныя асновы прыметнікаў на -ат-ы (фіналь асновы адсякаецца): гарбаты - гэрбанька, кірпаты - кірпонька. Дэрываты агульнага роду маюць адценні ласкальнасці, спагадлівасці. Націск свабодны. Тып рэгіянальны (гом., віц.). -ар(-яр). Утвараюцца асабовыя назоўнікі мужчынскага роду з ацэначнымі адценнямі зневажальнасці, асуджэння i складаюць тры тыпы: 1. Матывавальныя - асновы дзеясловаў, фіналі якіх пры дэрывацыі адсякаюцца; магчыма чаргаванне цУ/т, з'яўленне ўстаўнога m; націск свабодны: бліндар валацуга', лабахтар падманшчык', лгар тс', мутар i муцяр тс', памагатар, чытар чытака', шлэпар 'хто цягне ногі, шлэпае', шлэптар валацуга' i інш. Тып агульнабеларускі. 2. Адпрыметнікавыя субстантывы характарызуюць асоб па прыкметах знешнасці, фізічным стане або ўнутраных якасцях. Фіналі матывавальных асноў адсякаюцца; націск на суфіксе, радзей на корані: галавар галавасты', глухар, губар губаты', далікатар, дзікар i дычар, ліхвяр задзіра', в - устаўны, лютар, ндхар i носар насаты'. Тып агульнабеларускі. 3. Адназоўнікавыя дэрываты з суфіксам -ар(-яр) складаюць два падтыпы: а) дэрываты матывуюцца ацэначнымі адушаўлёнымі назоўнікамі мужчынскага, жаночага i агульнага роду: бандзюга - бандзюгар, дачка - дочар (з адценнем ласкальнасці), зызма - зызмар скупы', сабака - сабакар дураслівец', шмуль - шмуляр 'чалавек у падраным адзенні'. Націск свабодны. Падтып рэгіянальны (віц., гом., гродз., маг.); б) субстантывы мужчынскага роду ўтвараюцца ад асноў неадушаўлёных назоўнікаў, абазначаюць асоб па тым, што названа матывавальным словам, i суправаджаюцца адценнямі непахвальнасці, абразлівасці: кішка - кішкар, кленда - клёндар клышаногі', плётка - пляткар, шклянка - шкляр 'з вялікімі вачыма'. Націск на суфіксе. Падтып агульнабеларускі. -арк-а. Аддзеяслоўныя ўтварэнні жаночага роду з гэтым суфіксам ca значэннем асоба-суб'ект дзеяння' маюць адценне зневажальнасці i прадстаўлены ў дыялектнай мове адзінкавымі словамі: гнюсіць сварыцца' - гнусарка 'сварлівая жанчына', смаліць - смалітарка бессаромніца'. Націск свабодны. Тып рэгіянальны (маг., мін.). -асць. Субстантывы з фармантам -асць звычайна называюць прадметы, з'явы ca значэннем адцягненай прыкметы або дзеяння, з лакальным або зборнарэчыўным значэннем. Аднак сустракаюцца адпрыметнікавыя ўтварэнні (назоўнікі агульнага роду), якія характарызуюць асоб па выразнай знешняй прыкмеце, маральных якасцях i якія маюць ацэначнае адценне непахвальнасці
Дадатковыя словы
гўбар, зявы, зяўленне, зяўляюцца, манкірўтаць, нбсар, субект, цуіт, шмўляр
5 👁