Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
абедзвюх групах - як адпрыметнікавыя, так i адназоўнікавыя субстантывы [4, с.9]. І.А.Далгоў адносіць словы губан, пузан, лобан да словаўтваральнага тыпу "назоўнік + -ан" [3, с. 15]. Найболыи аб'ектыўны, на нашу думку, падыход да вырашэння пытання адлюстраваны ў "Беларускай граматыцы" - падкрэсліваецца суаднесенасць такіх назоўнікаў у роўнай ступені i з назоўнікамі, i з прыметнікамі [1, с.227]. Такім чынам, субстантывы брухан, брушан, горлан, губан, лабан, пузан, трыбухан i інш. маюць адносіны вытворнасці не толькі з прыметнікамі, але i з назоўнікамі. 3. Пеяратывы, што характарызуюць асоб па выразных знешніх прыкмета або ўнутраных якасцях, утвараюцца ад: а) неадушаўлёных назоўнікаў (y тым ліку назваў частак цела чалавека, гл. вышэй): ваган 'здаровы, мажны', дзюбан 'чалавек з вялікім гарбатым носам', рылан 'y каго поўны чырвоны твар', сталбан дурань'; падтып агульнабеларускі; б) адушаўлёных назоўнікаў, якія ўжо маюць зніжаную ацэначную афарбоўку: скліф - скліфан худы', шалыга - талыган гультай'; падтып рэгіянальны (гродз.). -андр-а(-яндр-а)/-ендр-а/-індр-а/-ондр-а. У дыялектнай мове ёсць непрадуктыўныя рэгіянальныя словаўтваральныя тыпы, прадстаўленыя адзінкавымі ацэначнымі лексемамі з фармантамі -андр-а (-яндр-а) І-ондр-а / ендр-аі-індр-а. Базавымі для гэтых назоўнікаў выступаюць асновы прыметнікаў i дзеясловаў. Матываваныя субстантывы агульнага роду называюць асоб па негатыўнай прыкмеце, маюць адценні грубасці, асуджэння; націск на словаўтваральным фарманце або на канчатку; магчыма чаргаванне цвёрдых i мяккіх зычных: а) скупы - скупяндра, сляпы - слепендра, сліпондра, слятндра, сляпундра, сляпундра, сухі - сухандри, сухшдра худы'; падтып рэгіянальны (брэсц., гродз., маг., мін.); б) чытыліндра 'хто не хоча i не любіць працаваць', шлюндра бадзяга'; падтып рэгіянальны (брэсц., гродз.). -анец/-енец/-онец. Утвараюцца асабовыя назоўнікі мужчынскага роду ca значэннем асоба-суб'ект дзеяння' ад асноў дзеясловаў закончанага i незакончанага трывання i маюць ацэначныя адценні грубасці, асуджэння, неадабрэння. Фінальная частка матывавальнай асновы адсякаецца; націск на суфіксе: абуванец падманшчык', выцяганец хабарнік', замазанец пэцкаль', лашчднец падхалім', патшыванец свавольнік', разуванец грабежнік', рашшыванец 'неэканомны, безгаспадарлівы', сованец бадзяга', ужыванец 'аматар смачна паесці', хітраванец. Тып рэгіянальны (брэсц., віц., гом., маг.). -анк-а(-янк-а). Пеяратывы ўтвараюцца ад дзеясловаў i прыметнікаў: 1. Матывавальнымі для аддзеяслоўных назоўнікаў агульнага i жаночаг роду выступаюць дзеяслоўныя асновы, у якіх фіналі -a-, -ва-, -i-, -ну- адсякаюцца. Субстантывы ўжываюцца з экспрэсіяй зневажальнасці i неадабрэння. Пеяратывы называюць асоб па іх занятку або стане: балованна, лёпанка пустазвон', мазанка запэцканы', муцянка падманшчыца', насяканка 'настырная, языкастая асоба', сованка гультай', пацяганка валацуга' i інш. Націск свабодны. Тып агульнабеларускі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўны, анеці, енеці, сляпўндра, субект, сухандрй
3 👁
 ◀  / 381  ▶