шаркаючы', цюхця - цюхцяло маруда', шалапут - шалапутала 'бесталковы чалавек'. Націск на аснове. Падтып рэгіянальны (брэсц., віц., гом., гродз.). -аль. Назоўнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў, прыметнікаў i назоўнікаў: 1. Аддзеяслоўныя субстантывы называюць асоб-суб'ектаў дзеяння з ацэначнымі адценнямі грубасці, абражальнасці, асуджэння. Пры дэрывацыі фінальны галосны -a- матывавальнай асновы адсякаецца. Націск на корані, радзей на суфіксе: гіцаць - гіцаль i гіццаль гарэза', гойсаць- гэсаль тс', дыбадь нямоглы', дындаль гультай', зундаль 'маўчун; гультай', ляжаць - лёгаль (ж//г чарг.) гультай', снаудаль 'хто ходзіць без справы', тэпталъ 'хто марудзіць'. Тып агульнабеларускі. 2. Матывавальнымі для адпрыметнікавых назоўнікаў выступаюць асновы прыметнікаў, якія характарызуюць асоб па выразнай знешняй прыкмеце. Утваральнымі могуць быць як невытворныя, так i вытворныя прыметнікі (y гэтым выпадку фіналь асновы -ат- адсякаецца). Націск на суфіксе або на корані: брухаль, даўгаль 'худы, даўганогі', кундаль кудлаты', носаль i нохаль (c//x - чарг.) насаты', танкаль 'танканогі высокі чалавек'. Тып рэгіянальны (віц., гродз., мін.). Некаторыя адпрыметнікавыя назоўнікі могуць суадносіцца як з утваральнымі прыметнікамі, так i з назоўнікамі: нос - носаль, бруха - брухаль. 3. Ад назоўнікаў утвараюцца адзінкавыя словы. Базавымі выступаюць назоўнікі, якія абазначаюць часткі цела чалавека: чырываль пузаты', ндсаль i брухаль (гл. вышэй); тып агульнабеларускі. Дэрываты ўжываюцца з экспрэсіяй непахвальнасці. Націск свабодны. -ан(-ян). Ацэначная лексіка прадстаўлена аддзеяслоўнымі, адпрыметнікавымі i адназоўнікавымі субстантывамі мужчынскага роду з націскам на суфіксе або на корані: 1. Аддзеяслоўныя ўтварэнні абазначаюць асобу як суб'ект ці вынік дзеяння i маюць адценні асуджэння i абражальнасці. Адбываецца ўсячэнне матывавальнай асновы, чаргуюцца мяккія i цвёрдыя зычныя. Магчыма ўзнікненне ўстаўных зычных, a таксама перастаноўка гукаў: жулан свавольнік', каўган няўмека', кацпаць 'рабіць неахайна, няўмела' - кацпан, капцан, лазіць - ладзган 'пра малога, які лазіць куды не трэба', лупан мартун', маладзіцца - маладзян, салапан салапяка', хватан зух', шалдабан 'неразумны, ганарлівец'. Тып рэгіянальны (віц., том., гродз., маг., мін.). 2. Адпрыметнікавыя дэрываты характарызуюць асоб па негатыўнай знешняй прыкмеце, таму маюць ацэначныя адценні асуджэння, абражальнасці, іроніі. Пры ўтварэнні субстантываў фіналі вытворных матывавальных асноў -ат-, -іст-, -аст- адсякаюцца, у некаторых выпадках асновы могуць ўскладняцца зычнымі i галоснымі: брухан i брушин пузаты', голан галяк', голован, горлан крыкун', губан губаты', дурбан, косцян, косьян касавокі', лабан i лдбан, лупан, грыбан губаты', мурлан паўнатвары', калашман, пузан i пузган, сухаян сухарэбрык', трыбухан. Тып рэгіянальны (брэсц., віц., гом., маг., мін.). Пытанне аб утварэнні некаторых дэрыватаў гэтага тыпу (горлан, лабан, пузан i інш.) застаецца адкрытым. П.У.Сцяцко адносіць іх да адпрыметнікавых утварэнняў i лічыць, што яны "непасрэдна суадносяцца з прыметнікамі i тлумачацца імі" [5, c.95]. В.АЛяшчынская разглядае назоўнікі велічан, пузан у
Дадатковыя словы
cііx, брушйн, жііг, зўндаль, кўндаль, нбсаль, субект, субектаў, шалапўтала
9 👁