Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ак-а(-як-а). Ацэначныя субстантывы з гэтым суфіксам утвараюцца ад дзеясловаў, прыметнікаў i назоўнікаў: 1. Асабовыя назоўнікі агульнага роду, матываваныя дзеясловамі, характарызуюць чалавека паводле непрафесійнага дзеяння i маюць экспрэсію неадабрэння, зневажальнасці, асуджэння, іроніі. Апошні галосны ўтваральнай асновы адсякаецца; націск на суфіксе: апівака, бурляка пераборлівы', вабражака, выхвалят, вярцяка, гуляка, задавака, з ас пака, пісака, туляка i інш. Тып агульнабеларускі. 2. Адпрыметнікавыя назоўнікі характарызуюць асоб паводле знешніх прыкмет i фізічна-пачуццёвых асаблівасцей, ужываюцца з экспрэсіяй асуджэння, іроніі або спагады. Націск на словаўтваральным фарманце; цвёрдыя зычныя асновы чаргуюцца з мяккімі. Базавыя - вытворныя i невытворныя асновы якасных прыметнікаў: ацілы - аціляка 'чалавек, якога цяжка разварушыць', здаравяка 'моцны чалавек, волат', разумны (-н- адсякаецца) - разумяка, смяляка, спакайняка, спрытняка. Тып рэгіянальны (брэсц., віц., гом., маг.). 3. Адназоўнікавыя ўтварэнні, матываваныя пеяратывамі агульнага роду з фармантамі -ендж-а, -яндз-я, -ярдз-яу -ірдз-я, ужываюцца з экспрэсіяй неадабрэння: скупенджа - скупенджака, скупяндзя - скупяядзяка, скупірдзя скупірдзяка, скупярдзя - скупярдзяка. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (віц., гом., маг.). -ал/-ел. Утвараюцца маскулінатывы з націскам на аснове, абазначаюць асоб па выразнай знешняй прыкмеце i маюць адценні непахвальнасці, іроніі: цыбаты цымбал i цымбел 'вялікі даўганогі чалавек', м - нарашчэнне. Тып рэгіянальны (брэсц.). -ал-а(-ял-а,-ал-о,-ял-о)/-айл-а(-эйл-а). Пеяратывы складаюць два тыпы: 1. Адпрыметнікавыя i аддзеепрыметнікавыя субстантывы агульнага роду характарызуюць асоб па выразнай знешняй прыкмеце. Ужыванне дэрыватаў суправаджаецца экспрэсіяй грубасці, асуджэння. Фіналі ўтваральных асноў -ат-, н-, -ан- адсякаюцца, пры дэрывацыі могуць узнікаць устаўныя зычныя б, н, м; націск на фарманце або на перадсуфіксальным складзе: доўгі - даугяла, даугайла, дурны - дурбало, нязграбны - нізграбэіта, патрапаны - патропала, растрапаны растрапайла i растратила, цыбаты - цыбала, цымбала, цынбало. Тып рэгіянальны (брэсц., віц., гродз.). 2. Адназоўнікавыя субстантывы складаюць два падтыпы: а) базавымі для назоўнікаў мужчынскага роду выступаюць вытворныя асабовыя пеяратывы. Дэрываты абазначаюць асоб паводле рысаў характару, асаблівасцей паводзінаў, заняткаў, маюць экспрэсію асуджэння, неадабрэння; націск на суфіксе: біндзюга - біндзюгайла гультай', вісус - вісусайла здаравяка', свінтух - свінтухайла. Падтып рэгіянальны (брэсц., гом., маг.); б) матывавальнымі для назоўнікаў агульнага роду выступаюць ацэначныя субстантывы таго ж роду. Суфікс -ал-а(-ял-а) надае ўзмацняльнае адценне пагарджальнасці, неадабрэння: апэнча - апэтала няўдалы', плюта - плютала 'хто гаворыць не да месца', пукта - пуктала буркун', хлында - хлындала i шлында - шлындала 'хто ходзіць без справы', шкрома - шкромала 'хто ходзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 381  ▶