Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Адпрыметнікавыя назоўнікі абазначаюць асоб, для якіх характэрна прыкмета, названая ўтваральным словам, i суправаджаюцца ацэначнымі адценнямі асуджэння, грубасці, зневажальнасці, радзей спагадлівасці. Цвёрдыя (акрамя губных) зычныя перад суфіксам чаргуюцца з мяккімі, заднеязычныя - з шыпячымі. У якасці матывавальных выступаюць як невытворныя (слабы, белы, тупы, сівы i інш.), так i вытворныя (нядошлы, непрылюдны i інш.) асновы прыметнікаў. Паводле значэнняў вылучаюць чатыры падтыпы субстантываў: а) назвы асоб паводле колеру вачэй, скуры, валасоў: біляк, жаўтляк i жаўцяк, рудак, сівак; паводле знешніх прыкмет, фізічнага стану: брузляк, здыхляк, касмак касматы', крапнак, лысак, пухляк, худзяк i інш. Націск на словаўтваральным фарманце, выключэнне - падслёпак 'чалавек з фізічнымі недахопамі, няўклюдны'. Падтып агульнабеларускі; б) характарыстыкі асоб паводле ўнутраных, маральных якасцей: бойчак задзіра', вужляк рухавы', лаучак, лядачак, недошляк, прытырак дурны', спрытняк, трусляк, хіжак 'злы, люты', шустрак i інш. Націск на суфіксе або на перадапошнім складзе слова. Падтып агульнабеларускі; в) назвы асоб па сацыяльным i маёмасным становішчы: босяк 'нядбайны гаспадар', галяк, мізарняк бядняк'. Націск на суфіксе. Падтып агульнабеларускі; г) назвы асоб па выніку дзеяння, названага дзеепрыметнікамі з суфіксамі -л, -ен-, -ан-, -и-; націск заўсёды на перадсуфіксальным складзе: абабояк абабіты', асмалёнак чарнявы', асмолак 'брудны, запэцканы', астрыжднак, забрындак, нідардбак 'неразумны чалавек', раздурак свавольнік'. Націск на аснове. Падтып рэгіянальны (віц., гродз., маг., мін.). 2. Пры дэрывацыі аддзеяслоўных назоўнікаў у якасці матывавальных выступаюць поўныя (піць - піяк пяніца') або ўсечаныя асновы дзеясловаў на галосны (агрызацца, вылупіцца, сядзець i інш.). У працэсе словаўтварэння адбываецца марфаналагічна абумоўленае чаргаванне мяккіх зычных асновы з цвёрдымі. Пеяратывы характарызуюць асоб па схільнасці да пэўнага дзеяння i маюць ацэначныя адценні асуджэння, іроніі, зневажальнасці; націск на суфіксе, радзей на корані: агрызак 'хто агрызаецца', вылупак зіркаты', засядак векавуха', зівак разява', махлак ашуканец', прайдак прайдоха', райдак балбатун', шлапак валацуга' i інш. Тып агульнабеларускі. 3. Адназоўнікавыя субстантывы складаюць два падтыпы: а) назоўнікі-маскулінатывы, утвораныя ад субстантываў жаночага, агульнага i ніякага роду. У маўленні набываюць адценні спачування або грубасці. Націск на корані або на суфіксе: біржа - біржак 'высокі, сухі', ляля - ляляк 'бесклапотны, збалаваны', пуздыр - пуздэрак таўстун', хірлё - хірляк i харляк 'слабы, нядужы', язус - язусак франт'. Падтып рэгіянальны (гом., гродз., маг., мін.); б) субстантывы-характарыстыкі асоб паводле паняццяў, абазначаных утваральным словам, ужываюцца з адценнямі неадабрэння, пагардлівасці: дыбы (ногі) - дыбак, корч - карчак, лоб - лабяк 'абібок, няўклюда', лапа - лапшак 'чалавек з вялікімі нагамі', ш - нарашчэнне, сіла - сілак. Націск на суфіксе, выключэнне - камарак нізкарослы'. Падтып агульнабеларускі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

раздўрак, язўсак
6 👁
 ◀  / 381  ▶