Адпрыметнікавыя субстантывы абазначаюць асоб па іх унутраных якасцях, фізічным стане, знешніх прыкметах, у маўленні ўжываюцца з адценнямі спачування або неадабрэння: бідняга, здоровяга, скупяга, спрытняга, урэдняга, хітряга. Тып рэгіянальны (гом., маг.). -ай(-яй). Матывавальнымі для ацэначных субстантываў выступаюць асновы дзеясловаў, прыметнікаў i назоўнікаў: 1. Асабовыя назоўнікі мужчынскага роду гэтага тыпу характарызуюць чалавека па схільнасці да адпаведнага дзеяння i суправаджаюцца экспрэсіяй асуджэння, неадабрэння i знявагі. Націск заўсёды на словаўтваральным фарманце; можа адбывацца чаргаванне сУ/ш: мысліць - мышляй 'цямлівы, разумны', адсячэнне канцавой часткі інфінітыва: валачии валацуга', калдыбай кульгавы', ляжай, падкапай 'скрытная асоба', сылапии балбатун', талалай балбатун' ад талалахаць балбатаць', цягай валацуга'; могуць узнікаць устаўныя зычныя и i л: валачыцца - валанцай, цягацца - цягляй. Тып рэгіянальны (брэсц., гродз., маг.). 2. Дэрываты абазначаюць асоб па асаблівасцях характару i выразных прыкметах знешнасці i маюць адценні неадабрэння, абразлівасці: белай 'светлавалосы i белатвары', галай, даўгай, калашматы (фіналь -ат- адсякаецца) калашмай, нягожы - негаджии - чарг. ж//дж. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (брэсц., гом., гродз., маг.). 3. Субстантывы, матываваныя назоўнікамі, ужываюцца з адценнямі грубасці, абражальнасці i складаюць два падтыпы: а) пеяратывы з мадыфікацыйным значэннем 'асоба мужчынскага полу', якія характарызуюць чалавека па ўнутраных, маральных асаблівасцях i ўтвараюцца ад асноў назоўнікаў мужчынскага i агульнага роду: біндзюгсій гультай', дурмаши дурань', расцяпай расцяпа', скутрдзяй скупы', цюхцяй ляны'. Націск на суфіксе. Падтып рэгіянальны (віц., гом., гродз., маг., мін.); б) назоўнікі мужчынскага роду, якія характарызуюць асоб паводле выразнай знешняй прыкметы. Утваральныя - назвы частак цела: чубай, лапай. Націск на суфіксе. Падтып рэгіянальны (маг., мін.). -aj-a(-ej-a, -3j-a). Утвораныя пры дапамозе гэтага суфікса аддзеяслоўныя ацэначныя назоўнікі абазначаюць асоб па схільнасці да адпаведнага негатыўнага дзеяння або стану i маюць адценні неадабрэння, пагардлівасці: вярзці - верзяя \ вірзія 'пустамеля; пляткарка', малоць - меляя пустамеля', туляцца - туляя 'гультай, туляка'. Націск на канчатку. Тып рэгіянальны (маг., мін.). -айк-а (-айк-о). Дэрываты, утвораныя пры дапамозе суфікса -айк-а, называюць асоб паводле характэрнага для іх дзеяння, ужываюцца з адценнем знявагі, іроніі або гумару, не маюць памяншальна-ласкальнага або ласкальнага адценняў: задзірайко 'хто задзірае галаву ўверх без патрэбы', памагайка памочнік', салапайка разява', 'нязграбны чалавек', торочыць - торотайка балбатуха' - чарг. ч//т. Пры дэрывацыі магчыма ўсячэнне матывавальнай асновы: тарабаніць - тарабайка балаболка'. Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (брэсц., гом., гродз., мін.). -ак(-як). Ацэначныя субстантывы з гэтым суфіксам утвараюцца ад прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, дзеясловаў i назоўнікаў
Дадатковыя словы
валачйй, дурмашй, жіідж, негаджйй, суіш, сылапйй, чііт
7 👁