Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
В.В. Урбан СУФІКСАЛЬНАЕ ЎТВАРЭННЕ АЦЭНАЧНЫХ СУБСТАНТЫВАЎХАРАКТАРЫСТЫК АСОБЫ Ў ДЫЯЛЕКТНАЙ МОВЕ Дыялектная лексіка - гэта вялікі пласт нацыянальнай мовы i культуры беларусаў, які патрабуе дэталёвага даследавання i манаграфічнага адлюстравання ў лінгвістычнай навуцы. Зыходзячы з таго, што "ў апошнія дзесяцігоддзі ў беларускай дыялектнай мове развіваюцца значныя дэструктыўныя працэсы, калі разбураюцца межы паміж групамі мясцовых гаворак, нівеліруюцца i страчваюцца іх асаблівасці, выпадаюць з ужытку i знікаюць з памяці людзей мясцовыя словы i выразы" [2, с.193], то надзвычай актуальным з'яўляецца зварот да асаблівасцей дэрывацыі дыялектнай лексікі (у тым ліку i ацэначных характарыстычных назваў асобы). У беларускай дыялектнай мове ўтварэнне ацэначных адзінакхарактарыстык чалавека адбываецца пры дапамозе вялікай колькасці дэрывацыйных сродкаў. Самым прадуктыўным i ўжывальным зяўляецца суфіксальны спосаб дэрывацыі. У артыкуле разглядаецца толькі частка словаўтваральных тыпаў i падтыпаў, паводле якіх адбываецца дэрывацыя ацэначнай лексікі ў дыялектнай мове. Зыходнай адзінкай, пакладзенай у аснову суфіксальнага ўтварэння ацэначнай лексікі, выступае словаўтваральны тып, у які ўключаюцца структурна i семантычна падобныя лексічныя адзінкі. Апісанне кожнага словаўтваральнага тыпу вядзецца па асобных суфіксах, варыянты суфіксаў разглядаюцца ў межах аднаго фарманта. Такім чынам, дэрывацыя ацэначных субстантываў-характарыстык асобы адбываецца пры дапамозе наступных суфіксаў: -авень. Утвараюцца назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння або працэсуальнай прыкметы, ужываюцца з адценнямі грубасці, неадабрэння. У якасці матывавальных выступаюць асновы дзеясловаў: гахаць (гахнуць) - гахавёнъ 'здаровая, мажная асоба', раўці - рагавёнъ крыкса' - чарг. ў//г. Тып рэгіянальны (віц., том.). Націск на ўтваральным фарманце. -аг-а(-яг-а). Вытворныя назоўнікі агульнага роду складаюць два тыпы, для якіх характэрна марфаналагічна абумоўленае чаргаванне парных цвёрдых зычных асновы з мяккімі, а таксама націск на суфіксе: 1. Аддзеяслоўныя субстантывы характарызуюць асоб паводле ўласцівага дзеяння i маюць ацэначныя адценні неадабрэння, асуджэння, знявагі: б л у д з я ўп валачага, дахадзяга 'каму да ўсяго ёсць справа' i 'худы i слабы чалавск, заваозяга, круцяга, сідзяга, соромняга, спагады: бедаваць - бедолага небарака' - чарг. в//л; работаць - роботяга 'шчыры працаўнік', трудзіцца - трущга тс' - чарг. дз//ц'. Тып рэгіянальны (брэсц., віц., гом., маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вііл, дзііц, ўііг
8 👁
 ◀  / 381  ▶