неадабральнасці: бубнач 'бурклівы', лахач 'пляткар; бадзяга', мантач 'ілгун', раўбач і раўгач 'крыкун', трапач 'балбатун', цягач 'валацуга' і інш. Націск на суфіксе; фіналі -а-, -е-, -я-, -і-, -ава- матывавальнай асновы адсякаюцца; магчыма чаргаванне парных цвёрдых асновы з мяккімі, а таксама з'яўленне ўстаўных зычных (дзяркач, раўбач, раўгач). Тып агульнабеларускі.
3. Адназоўнікавыя субстантывы мужчынскага роду характарызуюць асоб з адмоўнага боку па розных прыкметах, названых утваральным словам. Матывавальнымі выступаюць асновы неадушаўлёных назоўнікаў: дзюба – дзюбач 'даўганосы', клынды – клындач 'клышаногі', клюка – клюкач 'насаты', пейсы – пейсач і пейсмач 'хлопец з доўгімі валасамі', м – нарашчэнне, портк – портач 'бядняк' і інш. Націск на суфіксе. Тып агульнабеларускі.
-ачк-а(-ечк-а, -ічк-а, -ячк-а). Назоўнікі з гэтым суфіксам ў дыялектнай мове ўтвараюцца ад дзеясловаў, назоўнікаў, прыметнікаў і дзеепрыметнікаў:
1. Аддзеяслоўныя ўтварэнні называюць асоб па характэрным негатыўным дзеянні і маюць экспрэсію непахвальнасці, асуджэння. Матывавальныя – асновы дзеясловаў на галосныя -а-, -е-, якія пры дэрывацыі адсякаюцца. Націск на суфіксе: брахачка 'манюка, пляткар', вертачка 'гарэза; легкадумны чалавек' – чарг. ц'//т, зявачка 'той, хто пазяхае'. Тып рэгіянальны (гом., гродз., маг.).
2. Адпрыметнікавыя і аддзеепрыметнікавыя назоўнікі характарызуюць асоб жаночага полу па выразнай знешняй прыкмеце або ўнутраных якасцях. Суфікс -ачк-а надае субстантывам ласкальнасць. Фіналі асноў дзеепрыметнікаў -н- і прыметнікаў -ав- адсякаюцца. Націск свабодны: жаданачка 'жаданая дачка', ласачка 'ласкавая жанчына', прамудрачка 'кемлівая дзяўчына', стрыжачка 'стрыжаная жанчына', спрытнячка 'лоўкая ў працы жанчына'. Тып рэгіянальны (гом., гродз., маг., мін.).
3. Адушаўлёныя назоўнікі з суфіксам -ачк-а(-ячк-а, -ечк-а, -ічк-а), утвораныя ад назоўнікаў мужчынскага, жаночага і агульнага роду, набываюць ацэначнае ласкальнае або памяншальна-ласкальнае адценне: бабусічка, глумачка ад глума 'недалёкая жанчына', дарагусечка 'каханая', дзядулічка, дзяціначка 'малады хлапец', худобачка 'схуднелая асоба'. Націск свабодны. Тып рэгіянальны (віц., маг., мін.).
-аш(-яш). Пры дапамозе гэтага суфікса ўтвараецца невялікая колькасць лексічных адзінак ад дзеясловаў і назоўнікаў:
1. Аддзеяслоўныя назоўнікі абазначаюць асоб па схільнасці да пэўнай дзейнасці, якая не адабраецца грамадствам, таму маюць адценні асуджэння і непахвальнасці. Частка матывавальнай асновы дзеясловаў адсякаецца; націск свабодны: гневаш, зброднаш 'гультай', звадыяш 'зводнік, падбухторшчык' і зведзіяш 'пляткар', ламаш 'гультай', таргаш. Тып агульнабеларускі.
2. Асабовыя назоўнікі, утвораныя ад субстантываў, характарызуюць асоб па выразных прыкметах, названых утваральным словам: кудры – кудраш, юда – юдаш 'помслівы, злы чалавек'. Націск свабодны. Тып рэгіянальны (гродз., маг., мін.).
-ашак/-ішак. Гэты суфікс надае ацэначным субстантывам, утвораным ад назоўнікаў, адценні зневажальнасці (брат – брацішак), памяншальна-ласкальнае (вуй 'дзядзька' – вуяшак). Націск на суфіксе. Тып рэгіянальны (гродз.).
109 👁