йм'кніе, село, нива, река, урочище и проч." [3, с. XII]. Таксама ў зону тлумачэння ўваходзяць звесткі пра лакалізацыю аб'екта: "где лежитъ (въ какой волости, округи, повет'к, воеводств'к и пр.)" [3, с. XII], з якімі найбольш вядомымі для дадзенай мясцовасці геаграфічнымі аб'ектамі мяжуе, які мае памер. Алькія, нива (на lU бог. с. ж.) въ им. Драбукштахъ, Повонден. в... [3, с. 4]; Миколаишки, им. (И ув. 17 мор. И 9 пр.) въ Видуклев. в., между речками Ольсою и Ольсойтемъ... [3, с. 106]. Спарадычна пры апісанні тапонімаў І.Я. Спрогіс выкарыстоўвае цытаты з актавых кніг: Воболя, р*кчка въ Корлян. в., чр. нее "гостинецъ великій, новый, оть посады Корлянское до местаКрожского", IV, 202... [3, с. 57]. У зону крыніц матэрыялу аўтарам уключаны рымскія лічбы, што указваюць на актавыя кнігі, i арабскія, што ўказваюць на адпаведныя акты. Войненскій дворецъ, въ им. Вишнев'Ь, Ошмян. повета, VI, 93 [3, с. 41]. Аманімічныя тапонімы І.Я. Спрогіс падае ў адным артыкуле пад агульнай лемай: Кибортишки, село въ Вилен, в., надъ р. Равданою, въ им. Понуемоне, II, 140; лусъ на границу йменій Велены и Равданъ, 27, 91 [3, с. 133]. Як ужо адзначалася вышэй, "Географическій словарь Жомойтской земли XVI стол'Ьтія" І.Я. Спрогіса становіцца не толькі важнай напрацоўкай для літоўскай лексікаграфіі, але i адной з крыніц, на аснове якіх Ю.Ю. Трусман стварае першы выключна беларускі тапанімічны слоўнік "Этимологія мустныхъ названій Витебской губерній" [4]. У прадмове да слоўніка аўтар піша: "Мустныя названія въ Литв'к заимствованы мною исключительно изъ труда Спрогиса..." [4., с. 1]. "Этимологія м'кстныхъ названій Витебской губерній" ўтрымлівае назвы населеных пунктаў Віцебскай губерні, сабраныя з трох крыніц: "Писцовыхъ книг VI в.", "Списка населенныхъ м'кстъ Витебской губерній" и "Карты Генеральнаго Штаба". Праца Ю.Ю. Трусмана ўключае выключна астыонімы, камонімы, лімнонімы i патамонімы. Мікратапонімы ў ёй адсутнічаюць: "За неім'йніем источниковъ, названія большинства ненаселенныхь пунктовь (которыя впрочемь нередко тожественны съ названіями населенныхъ мНкст), каковы: сЪножати, грунты, нивы, поля, земли, пустоши и тому подобныя урочища, отсутствуютъ въ немъ" [4, с. 1]. Мэтай сваей працы Ю.Ю. Трусман паставіў вызначэнне этымалогіі беларускіх тапонімаў i як вынік - складанне дагістарычнай" этнаграфічнай карты. Мегаструктура слоўніка - аўтарскае Предисловіе", "Сокраіценіе названій у'кздовъ" i слоўнікавы корпус, які ўключае больш за 6500 слоўнікавых артыкулаў. Макраструктура выдання стандартная. Слоўнікавыя артыкулы размяшчаюцца ў алфавітным парадку. У адрозненне ад ранейшых лексікаграфічных прац па анамастыцы, алфавітны прынцып паслядоўна вытрымліваецца ва ўсім выданні. Мікраструктура слоўніка ўключае намінатыўную i этымалагічную зоны, а таксама зону тлумачэння
Дадатковыя словы
абекта, абектамі, велйкій, вишневь, воеводствк, географйческій, ймкніе, л^съ, литвк, м^стныхъ, м^стныя, мкстныхъ, мкстъ, названіямй, неімйніем, округй, поветк, пон^емоне, предйсловіе, стольтія, укздовъ, этймологія
6 👁