Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Намінатыўная зона складаецца з лемы i алонімаў: Васили (Васильво, Васильки)... [4, C. 43]; Дуиники (Девятники)... [4, c. 88]. У зону тлумачэння ўваходзяць дэтэрмінатыў i інфармацыя пра лакалізацыю аб'екта: Цеслево д. Др... [4, c. 303]. Толькі ў асобных выпадках Ю.Ю. Трусман прыводзіць канкрэтныя даты ўжывання тапонімаў. Зона этымалогіі ўключае мовы, з якіх, на думку аўтара, тапонім мог быць запазычаны, адпаведныя назвы ў мяркуемых мовах-донарах i іх пераклады. Пры падборы адпаведніка з іншай мовы аўтар арыентуецца выключна на фармальнае падабенства слоў: Лесина, д. Втб. лит. lyse = леха - гряда = ф. lisu полоса, лоскуть. Возможны и лат. leesa - селезенка и lehsa - зыбкое мусто = ф. эст. liha - мясо; ф. liiha - зыбкое состояніе; в'Ътрогонъ; leijas - трясина, зыбь [4, с. 171]. Часта ў слоўнікавых артикулах Ю.Ю. Трусман прыводзіць не толькі падобныя па гучанні словы, але i проста іншамоўныя адпаведнікі: Беды, д. лат. behda, лит. bieda, beda = бТда, печаль, забота, страдание = ф. pinne (вм. pinte), эст. pinj - жомъ, гнеть, тТенота, бТда, ф. pinnehti, pinnistaa, pintaa... [4, с. 7]. Так, многія беларускія тапонімы ў слоўніку маюць памылковую этымалогію. Гэта прызнае i сам аўтар працы: "Главный недостатокъ предлежащего труда - двойственность толкованій многихъ названій обусловливается отчасти неизвестностью ихъ первичной формы, отчасти ихъ звуковымъ сходствомъ съ различными по пройсхожденію словами " [4, с. 1]. Істотным лексікаграфічным недахопам працы, на наш погляд, з'яўляецца i тое, што ў паасобных слоўнікавых артикулах Ю.Ю. Трусман замест этымалагічнай інфармацыі дае адсылку да яшчэ аднаго свайго выдання "Чудско-Литовскіе элементы въ Новгородскихъ пятинахъ. Ч. I ": Семигоръ оз. Полоц. XVI в. См. оз. Семгеръ (въ Чудск. элем. I.) [4, с. 255]. Такім чынам, першыя лексікаграфічныя выданні па тапаніміцы, у якія ўключаўся беларускі анамастычны матэрыял, вызначаліся, у пэўным сэнсе, бессістэмнасцю i суб'ектыўным падыходам аўтараў як да стварэння наменклатуры, так i да апісання онімнай лексікі. Тым не менш, важна адзначыць той факт, што ў гэтых выданнях была сабрана i ўведзена ў навуковы ўжытак значная колькасць беларускіх тапонімаў, якія да гэтага часу не былі сістэматызаваны i апрацаваны. Літаратура: 1. Барсовъ, Н.П. Географический словарь русской земли / Н.П.Барсовъ. Вильна: Типографія А.Сыркина, 1865. 2 2. Лемцюгова, В.П. Дасягненні i перспективы / В.П.Лемтюгова // Актуальные вопросы славянской ономастики: материалы II Междунар. науч. конфер. "Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, вътрогонъ, д^иники, девятнйкй, зяўляецца, м^сто, субектыўным, тйпографія, чудско-лйтовскіе
5 👁
 ◀  / 381  ▶