Географическій словарь Жомойтской земли XVI столетія" ІЛ. Спрогіса складзены на аснове матэрыялаў 40 актавых кніг Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай i Мінскай губерній. Большасць прапанаваных І.Я. Спрогісам тапонімаў - літоўскія назвы, што ўваходзілі ў склад 48 воласцяў Ковенскай губерні. Разам з тым, у ім змешчана i значная колькасць беларускіх тапонімаў: "Кроме географическихъ названій, составляющихъ, въ строгомъ смысла, принадлежность Жомойцкой земли, въ Словарь мой вошло много другихъ названій, лежащихъ за ея чертою, но не выходящихъ за пределы литовскаго поселенія вообще, какъ-то въ повтктахъ Браславскомъ, Виленскомъ, Ошмянскомъ, Ковенскомъ и др..." [3, с. VI] Мегаструктуру слоўніка складаюць прадмова, слоўнікавы корпус, які ўключае 9742 артикулы, спіс памылак друку i Прибавленіе" пад назваю "Географическія названія, не ймуюіція отношенія къ раіону Литовскаго поселенія", у якое ўваходзяць 237 тапонімаў, што ўжываліся па-за межамі Літвы, але, на думку аўтара, "при извткстныхъ обстоятельствахъ могутъ оказать вообще пользу людямъ науки" [3, с. XVI]. Для беларускіх даследчыкаў Прибавленіе" асабліва важнае, паколькі большасць зведзеных у ім назваў - менавіта беларускія тапонімы. Нявысветленымі застаюцца толькі прычыны, згодна з якімі аўтар змяшчае частку беларускіх тапонімаў ў слоўнікавы корпус, калі сам жа i зазначае, што ў адборы тапонімаў кіруецца тэрытарыяльнымі прыметамі. Макраструктура выдання - типовая для анамастычных слоўнікаў другой паловы XIX ст. Сам ІЛ. Спрогіс называе выкарыстаны принцип размяшчэння артыкулаў алфавітным: "по изготовленным описямъ составлялъ ... въ алфавитной последовательности" [3, с. IV]. Але з аўтарам нельга пагадзіцца. У большасці выпадкаў у адзін слоўнікавы артикул зведзены некалькі розных найменняў, што парушаюць прадэклараваны алфавітны парадак: Деревная, дворъ съ городомъ въ Менском пов., II, 334; III, 145; IV, 170, Деревня, дворецъ "зъ местечкомъ и зъ дворами", 246 [3, с. 357]. Опусина, речка въ Видуклев. в., I, 127, 134, чр. им. Видукли, 137, 138, 140, чр. им. Путри, 187; XII, Епусинъ, речка подле нивы Антепусиновеюсъ, въ им. Билевичахъ, Росен. В., 202; XVII, чр. Им. Конопини, 424; XXXVII, Апусинъ чр. им. Пекайни, 433 [3, с. 214]. Разам з тым, макраструктуру выдання нельга назваць i сістэматычнай (пабудаванай згодна з алфавітна-гнездавым принципам), таму што тапонімы, змешчаныя ў адзін артикул, часта не вытворныя ад адной тапаасновы, аднакаранёвыя, а толькі падобныя па форме i належаць да розных дэнататаў. Мікраструктура слоўніка наступная. Намінатыўная зона складаецца з лемы. Аўтар паслядоўна падае алонімы, якія называеваріацій": Алька и Алькупъ [3, с. 4]; П олесье и Подлесье[3, с. 359]. Храналагічныя варыянты Спрогіс падае асобна: Новогородокъ (по употреблению въ настоящее время - Новогрудокъ), городъ, КМ [3, с. 359]. Зона тлумачэння ўключае звесткі пра прыналежнасць аб'екта да пэўнага класа: "следуеть его определеніе, взятое прямо изъ акта (по возможности въ полном его объеме, какъ оно значится в данномъ акте), т.е. что оно такое
Дадатковыя словы
абекта, географйческій, географйческія, йм^юіція, прйбавленіе
4 👁