М.П. Барсаў падае алонімы Городець, Городно, Городень, Городна, Городня, якія, відавочна, адносяцца да аднаго дэнатата, што пацвярджаецца адпаведным ілюстрацыйным матэрыялам. У зону тлумачэння ўваходзяць дэтэрмінатывы i звесткі пра лакалізацыю тапонімаў. Еменецъ сел. въ Полоцкой обл....[1, с. 72]; Копыль гор. въ Волынской о б л.... [1, с. 103]. Часта з-за недахопу фактычных дадзеных М.П. Барсаў у слоўнікавых артикулах падае інфармацыю толькі часткова: адсутнічае ўказанне на лакалізацыю, не вызначаны клас аб'екта: Бобруескъ гор.... [1, с. 8]; Воронину (?)... [1, с. 41]. Важнай часткай слоўнікавага артикула з'яўляецца зона ілюстрацыі, у якую ўваходзяць цитата з крыніц матэрыялу i год яе фіксацыі. Калі тапонім сустракаецца ў некалькіх крыніцах, то цитаты з кожнай падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Асобныя цитаты прыводзіцца i да ўсіх храналагічных варыянтаў тапоніма: Пинегъ (Пинескъ) гор. въ Волынской обл. 1097. Пел. I. 110. V. 150. - 1132. И даша братоничю своему Изяславу Мьстиславичу Туровъ, Дрогевъ, Пинескъ къ Менску. Пел. IX. 157. - 1150. Тое же осени да Гюргій Андреева, сынови своему, Туровъ, Пинегъ и Пересопницю... [1, с. 162]. Да тапонімаў, якія сустракаюцца ў пераліках населеных пунктаў, а не ў тэкстах летапісаў, аўтар падае тлумачэнні, дзе яны был i знойдзены: Вороново гор. - Въ списке городовъ показанъ въ числ'к Кіевских городовъ, расположенныхъ на Сул4і ... [1, с. 41]. Зона крыніц матэрыялу ўключае ўказанне на крыніцу: скарачэнне назвы крыніцы, яе нумар i старонку, адкуль была ўзята адпаведная ілюстрацыя: Мерецъ гор.... Пел. VII. 241 [1, с. 123]; Жидчичи сел.... грам. смол. Еписк. Д. къ А.И. I. 6 [1, с. 74]. У далейшым такую інфармацыю мы будзем пазначаць абрэвіятурай КМ крыніца матэрыялу. Апошні структурны складнік слоўнікавага артикула - інфармацыя пра дэнатат або, па словах аўтара, "казанья на соотв'ктствуюіція местности теперешней Россій" [1, с. VII]: Каменець Лнтовскій гор. въ Волынской обл.... Каменецъ Литовскій м. Гроденской губ. на р. Льстив (Лісн'к) [1, с. 87]. Часта гэтая інфармацыя карысная тым, што ў ей М.П. Барсаў выпраўляе памылкі летапісаў, у якіх недакладна вызначаецца прыналежнасць гарадоў да пэўнай тэрыторыі. Многія беларускія астыонімы фіксаваліся ў летапісных спісах літоўскіх i кіеўскіх гарадоў. Для гідронімаў у дадзенай зоне артикула падаецца інфармацыя пра вытокі рэк i тэрыторыю, па якой яны працякаюць. Нягледзячы на некаторыя лексікаграфічныя i факталагічныя недахопы, "Географический словарь русской земли" М.П. Барсава з'яўляецца адным з выданняў, дзе ўпершыню была навукова апісана значная частка беларускай онімнай лексікі, якая фіксавалася ў старажытных дакументах
Дадатковыя словы
абекта, зяўляецца, кіевскйх, лйтовскій, ліснк, соотвктствуюіція, числк
2 👁