Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
С. У. Палашкевіч ЗАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ТАПАНІМІЧНАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ Пачатак зацікаўленасці анамастычнымі, у тым ліку гістарычнагеаграфічнымі праблемамі ў Беларусі, Pacii i Украіне прыпадае на першую палову XIX ст. i звязаны з навуковай дзейнасцю А.Х. Вастокава, З.Я. ДаленгіХадакоўскага, M.A. Максімовіча, M.I. Надзеждзіна, А.Л. Пагодзіна, М.П. Пагодзіна, а пазней Я.К. Грота, Ю.Ю. Трусмана, A.I. Сабалеўскага, І.Я. Франко i інш. [6, c.ll]. Зараджэнне ж беларускай лексікаграфічнай традыцыі ў галіне тапанімікі звычайна звязваюць з выданнем у 1897 годзе слоўніка "Этимологія мустныхь названій Витебской губерній" Ю.Ю. Трусмана [2, c. 108; 5, c. 209]. Але, на наш погляд, у якасці першых спроб сістэматызаванай апрацоўкі беларускай онімнай лексікі варта разглядаць выданне прафесара Варшаўскага універсітэта М.П.Барсава "Географический словарь русской земли" [1] i працу архіварыуса Віленскага Цэнтральнага Архіва І.Я. Спрогіса "Географическій словарь Жомойтской земли XVI стол'ктія" [3]. Пры ўкладанні "Географического словаря русской земли" М.П.Барсаў паставіў перад сабою мэту стварыць гістарычна-геаграфічны слоўнік Pacii да 1350 года, "въ котором собраны были-бы изъ летописей и актовъ географическія данныя, относяіціяся къ известному періоду нашей йсторій" [1, с. VI]. Крыніцамі матэрыялу паслужылі насту пныя летапісы: "Лаврентьевская (Нестора) летопись", "Троицкая Летопись", "Ипатьевская летопись", "Новогородская летопись" (чатыры спісы), "Псковская летопись" (два спісы), "Софійскій временникъ", "Воскресная Летопись", "Никоновская Летопись", а таксама гістарычныя i юрыдычныя акты тагачаснай Pacii, граматы i навукова-папулярныя брашуры. У мегаструктуру слоўніка ўваходзяць аўтарская прадмова, корпус онімаў, які ўключае 1423 артыкулы (з іх каля 10% - апісанне беларускіх астыонімаў, камонімаў, патамонімаў). Макраструктура выдання наступная. М.П.Барсаў выкарыстоўвае алфавітны прынцып размяшчэння слоўнікавых артыкулаў, які называе храналагічным. Мікраструктура выдання вызначаецца складанасцю. Намінатыўная зона ўключае лему i алонімы (варыянты тапоніма): Вьсвягь (Вьсвять, Въсвячъ, Воевято)...[1, c. 44]; Судомирь (Судимнрь, Судмерь, Судмирь, Судимь, Судомь)... [1, c. 192]. Наяўнасць варыянтаў тлумачыцца тым, што М.П. Барсаў падае ў слоўніку храналагічна назвы, якія належаць да аднаго дэнатата, але фіксаваліся ў крыніцах матэрыялу ў розныя часы. Храналагічныя варыянты прыводзяцца непаслядоўна: некаторыя алонімы М.П. Барсаў выносіць у асобныя слоўнікавыя артыкулы з адсылкай да галоўнага артыкула, у якім тапонім апісваецца, а некаторыя ўключаюцца ў структуру асноўнага артыкула. Часам варыянты аднаго тапоніма аўтар поўнасцю апісвае ў розных артыкулах. Так, напрыклад, як розныя тапонімы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

географйческій, географйческія, м^стныхь, столктія, судймнрь, судймь, судмйрь, судомйрь, этймологія
3 👁
 ◀  / 381  ▶