нейтральных адзінак, фармальныя зрухі" [5, с. 123]. Сапраўды, акрамя вялікага масіву лексіка-фармальных новаўтварэнняў, у склад вылучанай намі катэгорыі унірадыксоідаў уваходзіць таксама значная колькасць запазычаных каранёвых марфем. Як сведчаць матэрыялы "Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы", "Словаря балтизмов в славянских языках" Ю.А. Лаучутэ, самую вялікую частку складаюць балтызмы (часцей, літуанізмы). Напрыклад, клып-ацъ 'хадзіць з цяжкасцю, кульгаючы' ад літ. klypinti Чсці няўпэўнена', klypti 'скрыўляцца; кавыляць, храмаць'; па-блынд-аць 'пабадзяцца, пашвэндацца' ад лтш. blindeties бадзяцца', blinda 'валацуга, бадзяга', літ. blandotis, blandytis бадзяцца' [6] i г.д. Значную па колькасці трупу каранёвых запазычанняў складаюць паланізмы. Такім чынам, з пункту погляду логікі значэнне дэфектнага дзеяння выступае ў якасці пад ставы для ацэнкі. Яно рэпрэзентуецца ў ролі анамасіялагічнай дамінанты ўзнікнення эмацыянальна-ацэначнага зместу дзеяслова. Згаданае значэнне фармальна рэалізуецца праз унікальныя дзеяслоўныя карані, а таксама каранёвыя марфемы анаматапеічнага i субстантыўнага харктару. Такая сувязь (наяўнасць канкрэтных моўных форм, што паказваюць на спецыфіку ўнутранага зместу слова), на нашу думку, з'яўляецца яскравым доказам лінгвістычнай прыроды эмацыянальна-ацэначнага значэння лексічных адзінак. Літаратура 1. Дыялектны слоўнік Брэстчыны / Склад. М.М. Аляхновіч i інш. - Мінск: Навука i тэхніка, 1989. - 294 с.; Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / Пад рэд. M.A. Жыдовіч. - Мінск: БДУ, 1974. - 192 c.; Сцяшковіч Т.Ф. Слоўнік Гродзенскай вобласці. - Мінск: Навука i тэхіка, 1983. - 671 c.; Юрчанка Г.Ф. Сучасная народная лексіка: 3 гаворкі Мсціслаўшчыны. - Мінск: Навука i тэхніка, 1993. T. 1 -3. 2. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск: Навука i тэхніка, 1978 2004. T. 1 -4. 3. Этимологический словарь русского языка: В 4 т. / Пер. с нем. О.Н. Трубачёва; под. ред. и с предисл. Б.А. Ларина. - СПб: Тера - Азбука, 1996. T. 1 -4. 4. Якубинский Л.П. Язык и его функционирование: Изоранные работы. - М.: Наука, 1986. - 205 с. 5. Шаблоўскі АЛ. Сістэмны аналіз экспрэсіўнай лексікі // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь Сер. гуманіт. навук. - 1998. - №3. - C. 118-123. 6. Лаучюте Ю.А. Словарь балтизмов в славянских языках. Л.: Наука, 1982. 150 с
Дадатковыя словы
зяўляецца, избранные
9 👁