Анаматапеічныя карані - каранёвыя марфемы, што ўзніклі ў выніку прамой гукаперадачы, гукапераймання ці гукасімвалізму. Такія карані матываваны тым, як працэс успрымаецца на слых. Адзначым, што анаматапеічны характар кораня канстатаваўся толькі ў тых выпадках, калі ён пацвярджаўся ca спасылкай на аўтарытэтную крыніцу - "Этымалагічны слоўнік беларускай мовы" [2] i "Этымалагічны слоўнік рускай мовьГ [3]. Да гэтага віду былі аднесены наступныя каранёвыя адзінкі: -бах- (збахываць 'складваць абы-як'), -білябен(пабііябеніцца пабалбатаць'), бом- {бомкаць 'невыразна гаварыць'), брузд(iбруздацца 'аблівацца ў час яды, неахайна есці'), брынк- (брынкыць 'няўмела іграць на музычным інструменце'), гугняв- (гугнявіць 'невыразна гаварыць'), жвял- (жвяліць 'есці, бяззуба комкаючы'), ляп- (ляпаць 'гаварыць абы-што'), мумл- (мумліць 'есці бяззубым ротам'), -мямл- (памямліць 'пагаварыць нясмела, нязвязна'), топ- (топаць 'танцаваць няўмела'), трынк-/дрынк(трынкаць 'іграць няўмела (на струнным інструменце)'), турлыч- (турлычыць 'неразборліва гаварыць'), чап- (чапкаць 'ісці, хадзіць павольна, з цяжкасцю'), шлёп- (сашлёпаць'схадзіць з цяжкасцю') i інш. 3. Субстантыуныя карані - тыя, якія маюць прамыя ці паранімічна атракцыйныя адпаведнікі ў стылістычна нейтральных назоўніках. Пры гэтым паміж дзеясловам i адпаведным назоўнікам не ўзнікаюць матывавальныя адносіны (напрыклад, каранёвыя марфемы -хвост-, -цвік- у дыялектных дзеясловах тыпу адхвастаць, адцвічыць). Можна меркаваць, што дзеясловы ў такіх выпадках паходзяць ад гэтых назоўнікаў. Але на самой справе тут сітуацыя іншая. Так, нельга ўявіць матывацыйны кантэкст, які б звязваў значэнне дзеяслова адхвастаць адлупцаваць' i назоўніка хвост 'рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела (у рыб, паўзуноў i пад.)'. Магчыма, сувязь паміж імі ёсць, але яна носіць няяўны, умоўны, канататыўна-метафарычны характар. Да гэтага віду мы аднеслі наступныя карані: -бугор- (збугорываць 'узводзіць, будаваць з цяжкасцю'), каблуч- (каблучьщь 'танцаваць з выкрутасамі'), -казл- (паказліцца 'патанцаваць няўмела'), -калбас(закалбасіць 'пайсці хістаючыся'), -мароз- (змарозіць 'сказаць што-небудзь недарэчнае'), -пасуд- {распасуджываць 'марнатравіць, траціць попусту'), -хім(схімічыць 'зрабіць нетак, як трэба'), -ярмол- {заярмоліць 'завязаць абы-як') i інш. Што да вылучанай катэгорыі дзеяслоўных унірадыксоідаў, дарэчы, самай вялікай па колькасці каранёвых адзінак, то яе існаванне ні ў якім выпадку нельга ўспрымаць як выключна маўленчую з'яву. Наадварот, наяўнасць каранёў такога тыпу ў эмацыянальна-ацэначных дзеясловах выклікана моўнымі фактарамі. Як адзначае Л.П. Якубінскі, "y катэгорыі выразных i вобразастваральных слоў... пастаянна маюць тэндэнцыю ўзнікаць новыя словы, якія ці больш энергічна задавольваюць выразныя эмацыянальныя патрэбы маўлення, ці па-новаму адлюстроўваюць дадзенае прадстаўленне" [4, c. 67]. Больш таго, "y галіне прагматычнай лексікі назіраецца моцная тэндэнцыя да ўтварэння прынцыпова новых, нестандартных у дэрывацыйным плане лексічных форм. Адсюль больш актыўнае засвойванне іншамоўных каранёў, больш інтэнсіўныя, чым сярод
Дадатковыя словы
зяву, сашлёпацьсхадзіць, ідрынк
4 👁