пацалпоніць 'зрабіць абы-як' i г.д. Такім чынам, пад дэфектнасцю дзеяння мы разумеем рознага кшталту цяжкасці, звязаныя з выкананнем дзеяння, разнастайныя адхіленні ад звычайнага, эфектыўнага, спосабу яго выканання або выкананне дзеяння неадпаведным чынам. Згаданыя зместавыя паказчыкі можна лічыць семантычным дыферэнцыйным крытэрыем эмацыянальна-ацэначных дзеясловаў у параўнанні з адпаведнымі прагматычна нейтральнымі лексемамі. Аналіз дыялектных дзеясловаў ca значэннем бессэнсоўнага, безвыніковага, неадпаведнага сітуацыі дзеяння паказаў, што ў стварэнні прагматычнай (эмацыянальна-ацэначнай) намінацыі ўдзельнічаюць каранёвыя марфемы трох відаў. 1. Матывацыйна няясныя дзеяслоўныя карані. Такія карані называем дзеяслоўнымі унірадыксоідамі (унікальнымі дзеяслоўнымі каранямі). Унікальнасць такіх каранёў заключаецца ў тым, што ў словах іншых часцін мовы па-за сувяззю з семантыкай дзеяслова яны не прадстаўлены. Так, напрыклад, ёсць дзеяслоў вазголіцца 'поркацца, кешкацца' i ёсць назоўнік вазголя 'той, хто поркаецца' - носьбіт дзеяння. Слоў іншых часцін мовы з такім жа коранем, але працэсуальна не арыентаваным значэннем у гаворках не сустракаецца. Зусім верагодна, што многія з іх з'яўляюцца гукаперайманнямі. Але пацвердзіць гэта з апорай на аўтарытэтныя крыніцы нам не ўдалося. Да гэтага тыпу намі былі ад несены насту пныя каранёвыя марфемы: балабэдз- (балабэдзіць Таварыць абышто'), барантэс- (барантэсіць Таварыць пустое'), -бухт- (збухтаваць 'няроўна пакшляпаць'), -былдак(адбылдакыць 'паспешна, невыразна адказаць, выказацца'), бэнд- {бэндацъ Таварыць абы-што'), вэнд- {вэндацца 'жыць таксяк'), вэрг- (вэргаць Таварыць абы-што'), -галган- (абгалганіцца 'няўдала падстрыгчыся'), вэрз- (вэрзаць 'дрэнна што-небудзь рабіць'), -геп- (згёпаны 'зроблены абы-як'), гламазд-/глымызд- (гламаздаць/глымыздаць 'няўмела рабіць (плесці, шыць)'), -гомт- (згомтаны 'сабраны абы-як'), -грамаздз/грамазд(зграмаздзіць/зграмаздаць 'пабудаваць нязграбна'), дарабан(дарабаніць 'няўмела іграць на музычным інструменце'), джург- (джургаць 'пілаваць тупой пілой'), -драбат(падрабацець 'пайсці няўклюдна, з шорганнем'), -дурд- (раздурдаць 'разбудзіць не ў час'), кавярз- (кавярзыць 'няўмела плесці лапці'), -калдыбас- (пакалдыбасіць 'пайсці няўклюдна'), калдык- {калдыкаць 'ісці нязграбна, кульгаючы'), карак- (каракаць 'пісаць няўмела'), -керз- (накерзаць 'зрабіць абы-як'), -крэйз- {пакрэйзаць 'пафарбаваць абы-як'), -крэмс- (крэмсаць 'рэзаць тупым нажом або абы-як'), кулдыч(кулдычыць Таварыць неразборліва'), рахамуд(рахамудзіць 'рабіць неакуратна'), скрыг-/рыг- (скрыгаць/рыгаць 'іграць няўмела i гучна'), -сусол(рассусоліваць 'размаўляць абы пра што, таварыць не па справе'), тарабар(тарабарыцца 'бязладна, шумна размаўляць'), флюндр- (флюндраць 'хадзіць без справы'), чэп- (чэпацца 'хадзіць няўклюдна, рабіць нескладна'), швэнд(швэндаты 'хадзіць без мэты'), шлынд- (шлындаць 'хадзіць сюды-туды без патрэбы'), шмул- (тмуляць 'пілаваць з цяжкасцю, тупой пілою') i інш
Дадатковыя словы
гламаздацьіглымыздаць, грамаздзіграмазд, джўргаць, зграмаздзіцьізграмаздаць, зяўляюцца, раздўрдаць, скрыгацьірыгаць, іглымызд, ірыг
6 👁