Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Ю.В. Маліцкі ЗНАЧЭННЕ ДЭФЕКТНАСЦІ ДЗЕЯННЯ ЯК ПАДСТАВА ДЛЯ ЎЗНІКНЕННЯ ЭМАЦЫЯНАЛЬНА-АЦЭНАЧНАГА ЗМЕСТУ ДЗЕЯСЛОВАЎ Чалавечы фактар з'яўляецца вызначальным для працэсу маўлення. Яго роля найбольш ярка праяўляецца, калі ў цэнтры працэсу назватворчасці аказваецца сам чалавек. Інакш кажучы, калі сам чалавек становіцца аб'ектам намінацыі з пункту погляду яго знешніх рыс i характарыстык паводзін. Апошняе выражаецца i ў дзеяслоўнай лексіцы. Узнікненне ацэначна адмоўнай афарбоўкі дзеяслоўнага значэння звязана, па нашым меркаванні, з тым, што паводзіны чалавека па тых ці іншых прычынах не адпавядаюць пэўнай норме". Гэтая норма хоць i не з'яўляецца моўным фактарам, але адпаведнасць/неадпаведнасць ёй аб'ектывуецца ў намінатыўных адзінках. Анамасіялагічнай дамінантай (тое, дзеля чаго ствараецца дадзеная намінатыўная адзінка) выступае ўяўленне аб дадатковых намаганнях/складанасцях, якія прыкладае або пераадольвае чалавек для ажыццяўлення таго ці іншага дзеяння. На ўзроўні слоўнікавых дэфініцый такое ўяўленне перадаецца праз указание на неадпаведнасць дзеяння норме ці сітуацыі. Гэтая неадпаведнасць i правакуе эмацыянальную ацэнку дзеяння. Пры гэтым ацэначны змест дзеяслова ў першую чаргу адбіваецца на яго фармальных характарыстыках. На матэрыяле дыялектных слоўнікаў [1] розных рэгіёнаў Беларусі нам удалося вылучыць болей за 200 дзеяслоўных адзінак згаданага тыпу. Як паказалі назіранні, асноўным носьбітам i паказчыкам наяўнасці эмацыянальна-ацэначнага зместу дзеяслова з'яўляецца каранёвая марфема. Афіксы ў дзеясловах, у адрозненне ад назоўнікаў, амаль не выконваюць прагматыкаўтваральную функцыю: аб-галган-іцца 'няўдала пастрыгчыся', балабэдз-іць 'гаварыць без толку', калдыбас-іць 'ісці няўклюдна' i інш. На асаблівае становішча адносна іншых дыялектных лексем, дарэчы, указваюць i шматлікія сэнсава-стылістычныя паметы тыпу асудж., груб., жарт., зневаж., іран., неадабр., эмац., экспр. i інш., што атрымалі згаданыя словы ў дыялектных лексікаграфічных крыніцах. Назіранні за семантыкай эмацыянальных лексічных адзінак паказваюць, што яркая знешняя форма запатрабавана ў дыялектным маўленні для рэалізацыі перш за ўсё адмоўнага прагматычнага значэння дзеясловаў. На негатыўную ацэначнасць указваюць або слоўнікавыя дэфініцыі, якія самі даволі часта ўключаюць эмацыянальна афарбаваныя лексічныя адзінкі, або ілюстрацыйныя прыклады: надалдоніць набалбатаць' - Я ні прідумыю, хто мог такую нуги ныдалдоніць, нехта харошня пыстыряўся; убухаць 'многа, дарэмна патраціць' Убухыў еткія грошы, a мылыка німа. Адмоўная прагматычнасць дзеясловаў змястоўна дасягаецца праз усведамленне дэфектнасці (бессэнсоўнасці, безвыніковасці дзеяння): бібаць 'хадзіць з цяжкасцю', зорынкацца 'скасіцца абыяк', пакалдыбасіць 'пайсці няўклюдна', пакулдычыць 'пагаварыць неразборліва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, абектывуецца, адпаведнасцьінеадпаведнасць, збрынкацца, зяўляецца, намаганняхіскладанасцях
4 👁
 ◀  / 381  ▶