Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ўсталявання нацыянальна-літаратурнай беларускай мовы, a таксама метадалагічныя падыходы, якімі кіравалася філалагічная эліта тарашкевічаўскай пары пры ўгрунтаванні нарматыўных слоўнікаў беларускай мовы. I разам з тым такі спецыфічны, як бы не зусім матываваны ўласна вылучальнымі асаблівасцямі расліны пераклад. Так, у гэтым зноў можна ўгледзець змешванне назваў розных раслін i перанос наймення адной на другую. Але, прыгадваючы падыходы В. Ластоўскага да слова як да "мастацкага вобраза", які трэба шукаць у нетрах свайго народа; памятаючы пра яго негатыўныя адносіны да запазычанняў увогуле: "...трэба высьцярагацца ўжываць сходныя з суседзкімі словамі, хоць бы яны i былі ў мове, а браць такія, якіх няма ў чужынцаў, але істнуюць ў здаровай натай народнай сгыхіі" [34, V] — у намінацыі баравіца да рускамоўнага голубика якраз i трэба бачыць пошукі самаіснага" беларускага слова. Разам з тым, пры разуменні слова як выніковай адзінкі з гісторыі нацыянальнакультурнага развіцця народа, В. Ластоўскі грунтаваўся на пэўную намінацыйную традыцыю. Назвы ягад кустарнічка буякоў (гл. вышэй) у асобных паўднёваславянскіх мовах маюць двухчленную будову, адпаведную мадэлі атрыбутыўнае імя + найменне з базавым коран ем бор- у яго складзе: синя боровинка (балг.), močvirska borovnic (славен.), у заходи еславянскім намінацыйным арэале пераважае аднаслоўнае імя з тым жа тыпам зыходнай утваральнай асновы, якая часта выступае пры намінацыі пладоў розных лясных ягад (ЧЭС). I ўсё ж, прызнаць словы баравіца, чарніца, грунтуючыся на характары прасторавай дыферэнцыяцыі нацыянальнага дыялектнага ландшафту, удалымі беларускамоўнымі адпаведнікамі да лексемы голубика не выпадае. Такая форма наймення не мае падтрымкі ў мясцовых гаворках беларускай мовы. Падобныя намінацыйныя адзінкі былі б дарэчы пры абазначэнні менавіта чарніц. Так, матэрыялы АЛА (АЛА, вып.З, карта № 43) сведчаць, што найменне баравіца ў яе разнастайных фанетыка-словаўтваральных варыянтах як назва расліньь кустарнічка чарніц (Vaccinium murtillus) i яе ягад — тыловая намінатыўнавызначальная адзінка ягад чарніц адпаведна іх месцу росту ў бары ў многіх славянскіх мовах i іх дыялектах. Відаць, у адносінах да гэтага кустарнічка i яго ягад прапанаваныя В.Ластоўскім назвы сапраўды будуць дарэчы. I з улікам тэрыторыі пашырэння, i з улікам матывацыйных прыкмет. Такім чынам, аналіз засведчанага ў розных навуковых крыніцах корпусу абазначальных сродкаў спажыўных ягад буякоў (дурніц) выявіў, што ў мясцовых гаворках беларускай мовы асновай іх лексічнай аб'ектывацыі паслужылі па сутнасці два тыпы вылучальных, назвастваральных прыкмет. Г эта, з аднаго боку, месца росту расліны, з другога — уздзеянне расліны на стан чалавека (праз апасродкаваны ўплыў спадарожнай расліны багун). У адпаведнасці з чым назвы набылі ўвасабленне пераважна ў двух тыпах базавых каранёў, з характэрным для іх значэннем. Гэта комплекс лексем з вылучальным базавым кампанентам кораня буй-, i, відаць (паколькі меркаванне патрабуе дадатковых лінгвістычных фактаў), тоесны яму па характары аб'ектывацыі тып назваў з першасным лах- (лох-), а таксама назвы з зыходнай каранёвай часткай буг- у складзе наймення бугаі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектывацыі
8 👁
 ◀  / 381  ▶