Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
буганы). Адзначаныя тыпы найменняў займаюць паўднёвы абшар гаворак на тэрыторыі Беларусі, a таксама цэнтральную частку сярэднебеларускіх гаворак. Паводле пашырэння i ў адносінах да вытокаў вылучаныя тыпы назваў — старажытныя славянскія i балцкія (балта-славянскія) рэгіяналізмы. 3 боку словаўтваральнай структуры найменні характарызуюцца наяўнасцю розных мадыфікацыйных сродкаў. Другі тып назваў, замацаваных на беларускамоўным абшары ў якасці абазначальных сродкаў ягад буякоў, — гэта лексічныя найменні, у аснове матывацыі якіх — уласцівасць адурманьваць, ап'яняць чалавека, выклікаючы гэтым голавакружэнне, галаўны боль. У гаворках беларускай мовы адзначаны тып увасабляюць словаформы з базавым каранёвым кампанентам дур- i найменні тыпу п'яніцы. Абодва тыпы лексічных абазначальных сродкаў маюць статус агульнаславянскіх. Аднак, зважаючы на тэрытарыяльныя адносіны паміж найменнямі п'яніцы да назваў тыпу дурніцы, абазначальную адзінку п'яніцы мэтазгодна разглядаць як супольную старажытную балта-славянскую форму. 3 боку мадыфікацыі ўтваральнай асновы суфіксальнымі сродкамі на этнагенетычнай прасторы гаворак беларускай мовы лексемы выглядаюць фактычна аднастайна: яны маюць у сваім складзе пераважна суфікс -іц-. Па ландшафтным размяшчэнні найменні дадзенага сэнсава-вылучальнага тыпу — тыповыя сродкі мовазабеспячэння гаворак на тэрыторыі паўночна-ўсходняга дыялекту, а таксама зах§дніх i ўсходніх рэгіёнаў у адносінах да сярэднебеларускіх гаворак. На фоне ўсяго корпусу назваў спажыўных ягад буякоў у беларускіх гаворках зараз гэты абазначальна-вылучальны тып з'яўляецца пануючым. У межах яго ўжываюцца таксама асобныя лексічныя намінацыі, тоесныя па семантыцы тэрытарыяльна дамінантным найменням, як: ганаболі (i іх мадыфікацыйныя варыянты), круцялі (круцікі) i адзінкавае калуны. Апошнія — розныя па характары моватворчасці i па вытоках утварэнні. Так, назвы тыпу ганаболі належаць да архаізмаў фінскага паходжання. Іншыя абазначальныя лексічныя сродкі — мясцовыя ўтварэнні з другаснай метафарычнай матывацыяй. Іх пашырэнне абмежавана гаворкамі цэнтральнай зоны i мае рэгіянальны характар. На тэрыторыі намінацыйнага арэала з абагульненым тыпам значэння 'адурманьваць, ап'яняць, выклікаючы гэтым самым голавакружэнне, галаўны боль' зафіксаваны таксама ўтварэнні, лексічным увасабленнем якіх стаў колер ягад ці іх форма. Яны або абмежаваныя ў сваім распаўсюджанні, або адзначаюцца спарадычна. Гэта найменні тыпу сініцы — семантычная старажытнейшая калька з балцкіх моў, назвы тыпу бапабоны, белякі — мясцовыя інавацыйныя ўтварэнні рэгіянальнага характару
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апяняць, зяўляецца, пяніцы
10 👁
 ◀  / 381  ▶