Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
другога боку, адзінкавасць па фіксацыі наймення сінія головы, спецыфічнае знаходжанне ў межах тэрыторыі пашырэння лексічнай назвы тыпу сініца, i, акрамя таго, ускладненасць дадатковым метафарычным кампанентам галава (перанос на аснове антрапаморфнага падабенства) стрымліваюць ад вызначэння гэтага атрыбутыўнага словазлучэння як рэліктавага i старажытнага. Мабыць, назва сінія головы з'яўляецца хутчэй за ўсё інавацыйным перыферыйным утварэннем. Хоць суседства назвы сінія головы з словаформамі тыпу сініцы, сініца пярэчыць безапеляцыйнаму вызначэнню яе як позняй намінацыйнай адзінкі. Біцухі. Да ліку загадкавых па ўнутранай форме i адзінкавых па ўжыванні належыць у беларускіх усходнепалескіх гаворках найменне біцухі (фанет. бэйцухі). У дадзенай лексіка-семантычнай форме як адпаведнік абазначальным сродкам ягад буякоў {дурніц) лексема вядома таксама ў гаворках украінскай мовы (на Жытоміршчыне, у яе цэнтры; Ніканчук, карта № 51) У сувязі з чым можна дазволіць думку, што назва належыць да ліку рэгіянальных супольных беларускаўкраінскіх (палескіх) утварэнняў. Аднак гэта словаформа як назваабазначальны сродак буякоў не ўтварае агульнага тэрытарыяльнага масіву, канцэнтрацыя назваў тыпу біцухі больш характэрна для жытомірскіх гаворак. Па гэтай прычыне цяжка таксама вызначыць статус наймення адносна часу яго паходжання. Лексему можна разглядаць як інавацыю экпрэсіўнага тыпу, не выключана i адваротнае — рэгіянальны старажытны дыялектызм. Праўда, апошняя версія пакуль што выглядае непераканальна i адвольна з-за недастатковасці намінацыйнага матэрыялу. Магчыма, сваім утварэннем нейкім чынам, асацыятыўна, слова звязана з бобухі 'вантробы, трыбухі' або бэбахі 'ўнутранасці, вантробы, кішкі' (ЭСБМ, т.1, 258, 433). У такім выпадку i словаформа біцухі (фанет. бэйцухі) будзе характарызавацца як адаптацыйная да іх адзінка. Баравіца. Назва баравіца для абазначэння Vaccinium uliginosum з'яўляецца адзінкавай фіксацыяй. Яе нельга лічыць уласна дыялектным найменнем. У такім намінацыйным абліччы яна была прапанавана ў якасці аднаго (разам з чорніца) з перакладных эквівалентаў для рускамоўнага адпаведніка гэтай расліны ў "Падручным расійска-крыўскім (беларускім) слоўніку" B. Ластоўскага. Прыняць найменне баравіца як дакладны адпаведнік сучаснага беларускага літаратурнамоўнага буякі (дурніцы) цяжкавата, найперш зыходзячы з тэрыторыі пашырэння прапанаванай назвы. У беларускіх гаворках у такой структурнасемантычнай выяве расліна не існуе. Не адзначана яна ў засведчанай форме ў лексікаграфічных рэгіянальных выданнях — краевых слоўніках — 20-ых гадоў мінулага стагоддзя. Так, у слоўніку дыялектных матэрыялаў І.К. Бялькевіча, што былі сабраны на паўночна-ўсходнім рэгіёне Беларусі ў той час, падаецца дурън'ща 'ягада, галубіца'. У даведніку дыялектных матэрыялаў з цэнтральнай Беларусь Чэрвеныпчыны, М.В. Шатэрніка — буякі, у корпусе дыялектных звестак з паўночна-заходніх беларускамоўных абшараў, Віцебшчыны, МЛ. Каспяровіча — дурніцы. Падобнай інфармацыяй аб вышэйпрыведзеных, як i іншых намінацыйных вызначэннях расліны Vaccinium uliginosum, В. Ластоўскі, зразумела, валодаў. Знаёмы яму былі i тагачасныя прынцыпы ўкладання слоўніка беларускай мовы, распрацаваныя C.M. Некрашэвічам i прынятыя моваведамі часу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дурънща, зяўляецца
9 👁
 ◀  / 381  ▶