гэтай расліны была абумоўлена яе ўласнымі атрыбутыўнымі асаблівасцямі: ягады шарападобнай ці круглай формы, якая атаясамліваецца з формай галавы i пакрыта белаватым налётам. Толькі йры ўліку такіх матывацыйных адметнасцей магчыма інтэрпрэтацыя граматычнай формы назоўніка белагаловік — яго мужчынскі род. Бо, як сведчаць матэрыялы АЛА (АЛА, вып.З, карты №№ 42 - 48) i больш дэталізаваныя i поўныя па звестках дыялектныя нацыянальныя лексічныя атласы ўсходнеславянскіх моў (ДАРМ, вып. III, карта №86; ЛАБНГ 1993, т.1, карты №222 - 226), дадзеныя іншых крыніц [30], граматычны род у болынасці назваў розных спажыўных ягад не толькі на тэрыторыі ўсходнеславянскіх моў, але i ва ўсіх славянскіх — жаночы. Ён абумоўлены родам назоўніка як апорнага базавага кампанента ў складзе ўтваральнага атрыбутыўнага словазлучэння "прыметнік + ягада". Сінія головы. Двухслоўнае найменне сінія головы — адзінкавая назва ягад буякоў (дурніц). Яно адзначана на тэрыторыі гаворак паўночна-заходняга занальнага тыпу (Валож. р-н). Якраз у межах гэтай зоны ў накірунку на паўднёвы захад засведчаны назвы буякоў тыпу сініцы, сініца. У арэале пашырэння словаформы сініцы выступае таксама i сэнсава-вылучальнае абазначэнне ягад буякоў сінія головы. У адрозненщГ ад дэад'ектыўных назваў сініцы, сініца, якія ўвасабляюць семантычна сцягнутую словаформу "прыметнік сіні + ягада", найменне захавала структуру словазлучэння. У такім выглядзе яго можна было б рызыкнуць аднесці да ліку ізаляваных рэліктавых утварэнняў, калі браць пад увагу семантыку вызначэння ягад чарніц у гаворках літоўскай, а таксама латышскай моў прыметнікам melinas у значэнні 'сінія ягады' [31]. Апошняе азначае, што адпаведнікам беларускай назвы ў структурна-семантычнай выяве чарніцы ў літоўскай мове з'яўляецца лексема сініцы. Намінацыйнае абазначэнне ягад чарніцы лексемай сініцы ў гаворках беларускай мовы тэрытарыяльна лакалізуецца ў межах распаўсюджання буякоў пад назвай сініцы. Такім чынам, не выключана перанясенне назвы ягад чарніцы на назву іншых, вельмі падобных да іх ягад, да таго ж батанічных сваякоў" — з'яве тыповай i пашыранай у еўрапейскіх мовах [32, 113-120]. Таму, улічваючы лінгвагеаграфічны фактар, i можна меркаваць аб рэліктавым характары наймення сінія головы наогул, а не толькі яго атрыбутыўнага кампанента сінія ў складзе гэтай еінтаксічнай канструкцыі. Гэта думка прымальная толькі пры ўмове, што атрыбутыўныя словазлучэнні папярэднічаюць іх сцягнутым, семантычна тоесным адпаведнікам. Мабыць, у нашых далёкіх продкаў была назва ягад буякаў па вылучальнай для іх матывацыйнай прыкмеце сіні. Магчыма, яна існавала першапачаткова як агульная на значнай частцы еўрапейскага кантынента, у тым ліку i ў балцкабеларускім арэале [33, 116]. Аднак затым на абшары беларускіх гаворак намінацыя была заменена іншымі, пашыранымі зараз лексічнымі забяспечвальнымі сродкамі. Думаць так дазваляе наяўнасць сцягнутых форм сініцы, сініца для наймення ягад буякоў. У любым выпадку можна гаварыць пра дапушчальнасць вылучэння матывацыйнай прыкметы сіні пры намінацыі ягад буякоў (дурніц) як агульнай балта-славянскай рысе. Пры гэтым, праўда, не выключаецца i семантычнае, а таму дастаткова ранняе, калькіраванне з балцкіх моў
Дадатковыя словы
дэадектыўных, зяве, зяўляецца
9 👁