Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ўтварэнне нічым не адрозніваецца ад тыповай i пашыранай у гэтых гаворках словаформы буякі (фанет. буяке). Так, як i назва буякі, лексема мае аналагічны афікс i ўвасабляе аднолькавыя граматычныя асаблівасці, належачы да адной i той жа ўтваральнай мадэлі. Таму i падаецца, што назва вызначаецца не толькі празрыстай семантыкай: яна як бы свеціцца" сваімі сэнсава вылучальнымі асаблівасцямі ці назватворчай прыкметай. Вытлумачальнай пры ўліку аналогіі з лексіка-граматычнай формай буякі з'яўляецца i яе структура. Аднак ці адпавядае наяўнасць наймення белякі статусу сапраўды шырокаўжывальнай намінацыйнай адзінкі на адзначанай тэрыторыі — пытанне праблематычнае. Акрамя вылучальнай асаблівасці па кодеры, што стала зыходнай для базы ўтваральнай асновы ў назве белякі, у навуковай літаратуры часам прапаноўваецца версія ўтварэння наймення, матывацыйнай прыкметай якой магло быць месца росту расліны. Гэта прыкмета, як вядома, лягла ў аснову намінацыі многіх відаў раслін, у тым ліку i раслін ca спажыўнымі ягадамі. Матывацыйная база тут як бы навідавоку. Расліна буякі (дурніцы) — тыповы прадстаўнік лясной флоры, які расце i каля балот, i на балотах. У беларускіх гаворках адной з пашыраных назваў балота выступае найменне бель (ЭСБМ, т.1). Таму нібы ёсць некаторыя падставы паходжанне назвы белякі як вылучальнай намінацыйнай адзінкі ў корпусе найменняў ягад буякі (дурніцы) звязваць з базай утваральнай асновы бель балота'. Аднак пры такім падыходзе застаецца не надта зразумелым, як характарызаваць найменне ў адносінах i да тэрыторыі лакалізацыі, i да яго паходжання з-за адсутнасці фіксацыі белякі 'буяк, буячнік'. Белагаловік. Відавочнай з першага погляду здаецца вытворнасць па базах асноў ад словаформ белы + галава наймення белагаловік. Як адпаведнік найбольш вядомых i пашыраных у віленска-гродзенскім рэгіёне назваў дурніцы, буякі, гэтая лексема зафіксавана тут у якасці адзінкавага ўтварэння. Ca структурнага боку яе варта разглядаць як вынік зліцця базавых каранёвых кампанентаў у адну форму. Пры гэтым, вытворнае ад назоўніка галава найменне галав-ік-, ускладнена марфемна суфіксам -ік-. Гэты суфікс у беларускай мове характарызуецца надзвычай высокай прадуктыўнасцю, але ўжыванне слоў з мадыфікацыйным афіксам -ік- (- ык-) у іх складзе з'яўляецца стылёва дыферэнцыяваным, a самі вытворныя лексемы маюць адпаведна розныя экспрэсіўныя ці ацэначныя значэнні [29, 265-266]. Звычайна ацэначныя назвы з суфіксам -ік- (-ык-) як адпаведныя вылучальныя адзінкі для намінацыі асобы ўзыходзяць да словазлучэння прыметнік + найменне асобы: кірпацік, лысік, нячысцік, курносік i інш. Лексемы, утвораныя па падобнай словаўтваральнай мадэлі, — досыць прадуктыўны тып абазначальных лексічных адзінак таксама ў рускай, украінскай i інш. славянскіх мовах. Утварэнне наменклатурных назваў прадстаўнікоў расліннага свету паводле засведчанай мадэлі не з'яўляецца настолькі прадуктыўным [30, 178-183]. Разам з тым выпадкі тоесных па суфіксу ўтварэнняў зафіксаваны i ў беларускай мове: белакапытнік капытнік', белагаловік крываўнік', чорнагаловік Тарлянка', краснагаловік падасінавік' i інш. (адпаведна: ЛАБНГ, т.1, карты №№277, 241, 237, 282) Згодна з чым можна меркаваць: сэнсава-вылучальная лексічная адзінка белагаловік як назва ягад буякоў, з'яўляецца, натуральна, метафарычным утварэннем. Аб'ектывацыя ягад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектывацыя, зяўляецца
11 👁
 ◀  / 381  ▶