Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
значнай частцы нацыянальна-дыялектнага намінацыйнага ландшафту. Акрамя таго, назва з'яўляецца таксама адным з нарматыўных варыянтаў наймення пладоў расліны Vaccinium uliginosum у беларускай літаратурнай мове. Вядомасць тут формы голубика — гэта бясспрэчнае выкарыстанне сродкаў рускамоўнай намінацыі, паколькі ў бліжэйшым іншамоўным атачэнні з захаду, у польскіх гаворках, падобныя назвы ягад буякоў (дурніц) не засведчаны. У гаворках украінскай мовы яны адзначаны на ўкраінска-рускім памежжы. Адпаведна можна думаць пра рэгіянальнасць i інавацыйнасць словаформы галубіцы ў намінацыйным комплексе абазначэнняў пладоў расліны буякі (дурніцы). Толькі пры ўліку пералічаных фактараў можна неяк ўсвядоміць i вытлумачыць характар i прысутнасць назвы ў арэале распаўсюджання найменняў лахачы, (лахіны). Словаформа галубніцы зафіксавана як варыянтная ва ўжыванні разам з галубіцы на прасторы заходнепалескіх гаворак у раёне возера Белае. Кантамінацыйны характар яе структуры дурніцы + галубіцы (галубікаТ) падкрэслівае ў першую чаргу вядомасць, a магчыма, i існаванне на гэтай тэрыторыі даўней наймення з пачатковай базай утваральнай асновы дурн-. Не выключаецца, аднак, i інавацыйнасць, зыходзячы з характару мясцовага намінацыйнага ландшафту па абазначэнні спажыўных ягад расліны Vaccinium uliginosum. Структурнае ўвасабленне формай назоўніка множнага ліку галубы (фанет. галубэ) у складзе лексічных абазначэнняў ca словаўтваральнай асновай галубз'яўляецца цяжка вытлумачальным. Яго адносяць да другасных па вытоках утварэнняў у беларускай мове (ЭСБМ, т. 3, 33). Адзінкавасць фіксацыі назвы на фоне вядомай у гродзенска-баранавіцкіх гаворках намінацыі буякі дазваляе сумнявацца ў яе існаванні тут як агульнапрынятага мясцовага абазначальнага сродку. Белякі. Назва белякі як адзінкавае сэнсава-вылучальнае найменне зафіксавана на тэрыторыі заходняй дыялектнай зоны гаворак беларускай мовы. Яна выяўлена ў межах найболын вядомай тут лексічнай абазначальнай адзінкі дурніцы. У засведчаным лексіка-фанетычным абліччы ў іншых рэгіёнах нацыянальнага дыялектнага ландшафту словаформа больш не адзначаецца. Не фіксуецца яна ў такой сэнсава-структурнай выяве таксама ў рускай i ўкраінскай мовах (з ліку найбольш вядомых нам інфармацыйных крыніц). Акрамя таго, семантычна вылучальная ў адносінах усяго намінацыйнага корпусу ягад Vaccinium uliginosum назва белякі як адпаведнае найменне іншых ягадных пладоў, што маюць шызаватае адценне колеру з белаватым налётам на іх (напрыклад, чарніцы, ажыны (PC)), у беларускіх гаворках не падаецца. Такім чынам, яе можна разглядаць як рэгіянальнае новаўтварэнне. Не выключана, што адзінкава зафіксаваная словаформа як адпаведная лексіка-абазначальная адзінка можа мець i іншую інтэрпрэтацыю. На першы погляд выглядае цалкам натуральна i праўдападобна, што па матывацыйнай прыкмеце 'белы колер', дакладней, 'ягады з белаватым налётам' плады маглі атрымаць сваё лексічнае абазначэнне белякі. Гэтае адценне шызага колеру на ягадах хутчэй за ўсё было прыроўнена да белага. Згодна з чым за ягадамі i замацавалася — белякі 'ягады белага колеру'. Ca структурнага боку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галубзяўляецца, зяўляецца
9 👁
 ◀  / 381  ▶