Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Большую цікавасць маюць пералічаныя словаформы назвы тылу галубіка па размяшчэнні i па размежаванні ў пашырэнні. Найменне ў структурна-сэнсавай выяве галубіка i варыянтнае галубіца з'яўляецца лакальнай фіксацыяй на тэрыторыі ўсходняй зоны гаворак беларускай мовы. Як адзінкавае на фоне тыповых для вылучанай тэрыторыі назваў дурніцы (усходнемагілёўскі рэгіён) i п'яяіцы (паўночнавіцебскі) яно выяўлена адпаведна ў Мсціслаўскім, a таксама Шумілінскім i Гарадоцкім раёнах. У гэтым жа сэнсава-структурным увасабленні словаформа мае свой працяг у прылеглых тэрытарыяльна сучасных гаворках рускай мовы (ДАРМ 1997, вып. III, карта №86). Акрамя лакальнага распаўсюджання ў віцебска-магілёўскім рэгіёне, у такім жа абліччы адзінкава лексема засведчана на тэрыторыі заходнепалескіх гаворак беларускай мовы. Разам з тым, нягледзячы на адзінкавасць пашырэння ў беларускіх дыялектных гаворках, назву ў прынцыпе можна лічыць агульнавядомай у Беларусь Вядомасць лексемы голубика забяспечваецца шырокім камунікатыўна-інфармацыйным функцыянаваннем рускай мовы ў рэспубліцы ў адпаведнасці з яе статусам дзяржаўнай. Фактычная адзінкавасць ужывання наймення галубіка (галубіца) у беларускіх гаворках дазваляе лічыць дадзеную лексічную адзінку познім запазычаннем. I гэта літаратурнамоўнае запазычанне. ГІаколькі ў суседніх смаленскіх i пскоўскіх гаворках, якія ўваходзяць адпаведна ў склад заходняй i паўднёва-заходняй дыялектных зон рускай мовы, тыповымі сродкамі лексічнага абазначэння ягад расліны Vaccinium uliginosum з'яўляюцца найменні дуряіцы (iдурніца), а таксама гіяніцы (п'яніца) (ДАРМ, вып. III, карта №86), то яе інавацыйны, асаблівы намінацыйны статус падтрымліваецца таксама i структурна-граматычнай формай, у першую чаргу для назваў на -іка. Лексема, як i шматлікія іншыя назвы пладоў спажыўных раслін i кустарнікаў у рускай мове, выступае ў форме адзіночнага ліку, якая ўвасабляе адначасова i яе зборнасць. Іншыя намінацыйныя абазначэнні назваў буякі (дуряіцы) з вызначальным базавым кампанентам словаўтваральнай асновы прыметніка галуб-: галубікі, галубіцы (фанет. голубыцы) таксама лакальныя па тэрыторыі размяшчэння i адзінкавыя па фіксацыі. Найменне ў форме галубікі выяўлена ў слуцкіх гаворках паўднёва-заходняга дыялекту. У засведчаным выглядзе яно выкарыстоўваецца ў рэгіёне функцыянавання тыповага i пашыранага ў слуцкім, як i ўсходнепалескім арэале наогул, вылучальнага абазначэння буякі. Чым, відаць, i можна вытлумачыць спецыфічнасць множналікавай формы галубікі. Суіснаванне дзвюх ужывальных у гаворцы лексем галубікі i буякі дазваляе меркаваць пра другасны характар граматычнай формы галубікі. Гэта рэгіянальнае мясцовае новаўтварэнне, што ўзнікла на аснове літаратурнага рускамоўнага голубика. Такой жа па размяшчэнні i намінацыйным статусе варта вызначаць словаформу галубіцы (фанет. голубыцы). Гэта адзінкавае найменне, выяўленае на тэрыторыі беларускіх гаворак заходнепалескага тыпу. Яно адзначана ў намінацыйным арэале тыповых тут абазначальных сродкаў лахачы (i ix фанетыка-марфалагічныя формы). У напрамку на паўднёвы ўсход арэал назвы тыпу лахачы мяжуе з тэрыторыяй лакалізацыі наймення буякі. Плюратыўную форму на -іцы як абазначальную адзінку мясцовага рэгіянальнага ўтварэння можна вытлумачыць найперш уплывам наймення дурніцы. Якраз яго ведаюць на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, пяніца, пяяіцы
12 👁
 ◀  / 381  ▶