семантычнае аблічча абазначальнай адзінкі ягад буякі рэгіянальным мясцовым адпаведнікам буганы (буганы) узыходзіць, мабыць, да агульнага прабалтапраславянскага *bugbn /*bugorb або *buga. Ba ўсялякім выпадку роднасныя сувязі ў адносінах базы ўтваральнай асновы трэба шукаць у гэтым кірунку. Калі так, то вылучальная матывацыйная прыкмета, што замацавалася лексічна ў базе ўтваральнай асновы слоў бугаі, буганы {буганы), з'яўляецца агульнай з найбольш вядомымі ў беларускіх гаворках назвамі тыпу буякі, лахачы. Па назватворчых асаблівасцях yce яны звязаны паміж сабой месцам росту. Адпаведна i па часе ўзнікнення найменні бугаі, буганы {буганы) — гэта старажытныя намінацыйныя адзінкі рэліктавага тыпу з цёмным" на сёння каранёвым базавым кампанентам. У сувязі з чым i ўзнікла другаснасць у асэнсаванні семантыкі i прыраўнівання яе да бугай бык' i з буяк бык'. Вутапашыраныя найменні буякоў рознай семантыкі. 3 ліку вузкапашыраных найменняў адзінкавай фіксацыі цікавай па базе ўтваральнай асновы з'яўляецца словаформа балабоны, адзначаная ў гаворках цэнтральнай дыялектнай зоны, у паўночна-заходнім накірунку ад Мінска. Найменне балабдны — гэта мясцовы эквівалент агульнапашыранага на дадзенай тэрыторыі вылучальнага абазначэння дурніцы. Пра тыповасць лексемы ў сістэме мясцовых мовазабяспечвальных сродкаў сведчыць адпаведная група слоў з такой жа вытворнай асновай: балабайка (фанетыч. балабейка, барабайка, балабашка) званок', балабон' (СПЗБ, т.1; Верхнядзв., Глыб., Чэрв., Віл., Ганц. р-ны); балабон 'тое, што i балабайка' (СПЗБ, т.1). Падмацоўвае лексічны статус наймення склад i характар словаформаў, вытворных ад балабон: балабаніць, балабоніць звінець', балабоннік буячнік'. Этымалагічна назва ўзыходзіць да т.зв. гукапераймальных каранёў bob-lpopbamb-lbalp- i яго варыянтаў (ЭССМ, вып. 1). Словы з падобнымі каранямі, вылучальнай прыкметай якіх стала шарападобная форма ягад, — тыповыя ў сістэме намінацый розных прадстаўнікоў расліннага свету (так, напрыклад, у бел. мове: балбуткі, болбаткі гарлачыкі' (кветка); булбушка лотаць', пумпурына лотаць' (з літ.: СПЗБ, т. 4,) i інш.; укр. eue- 'ягады ажыны' (АЛА вып.З, карта № 41) i інш. Тэрытарыяльная распыленасць", варыянтнасць ужывання словаформы на фоне" пераважнага дурніцы дазваляе меркаваць пра магчымае досыць позняе метафарычнае ўтварэнне падобнага тыпу наймення i яго пэўную балцкую падтрымку. Назвы тыпу галубіцы. Сярод вузкалакальных назваў буякоў (дурніц), вылучальных па адметнай базе словаўтваральнай асновы, выступаюць лексемы галубіца, галубіка, галубікі, галубіцы (фанет. голубыцы), галубніцы, галубы. Структурная своеасаблівасць назваў па базавай аб'ектывацыі звязана з прыметнікам галубы еіні'. I ў гэтым сэнсе ўстанаўленне матывацыйнай прыкметы як зыходнай пры абазначэнні ягад навідавоку: у аснове намінацыі — колер плода {галубы сіні'). Падобная вылучальная рыса як зыходная ў базавым забеспячэнні словаўтваральнай асновы — тыповая асаблівасць, якая выкарыстоўваецца пры намінацыі кустовых ягадных i іншых раслін
Дадатковыя словы
абектывацыі, зяўляецца
14 👁