але i полацка-мінскага [26, 184-185] паўночна-ўсходняга дыялекту. Акцэнтнае ўвасабленне слова буганы з галосным a пад націскам можна было б разглядаць, як форму, што адлюстроўвае націскную спецыфіку ўтваральнай асновы баган {бугаи). Такім чынам, вылучальны сэнсава адпаведнік назвам ягад буякі— буганы (буганы) — падаецца на першы погляд як дастаткова празрыстае па вытлумачэнні найменне i як бы досыць старое па зыходнай утваральнай базе. Але ў такой версіі не надта пераканальным уяўляецца непасрэдная сувязь назвы ягад буякоў з месцам росту буячніку на багне. Лексема багна i яе разнастайныя структурныя варыянты ў беларускіх гаворках вядома найперш ca значэннем дрыгва', 'непраходнае балота', 'топкае балота' i да т.п. семантычна (ЛАБНГ, т.2., карта 354; СПЗБ, т.1 i інш.). У такім выпадку этымалагічная гіпотэза выглядае непрывабліва з боку жывога розуму: у дрыгвяністым, топкім балоце буячнік не расце. Зрэшты, некаторыя сумненні застаюцца таксама i пры ўмове, калі браць у якасці зыходнага наступныя значэнні слова багон 'лясістае балоцістае месца'; 'тарфяное балота' [27, 154-159]. Падобнае тлумачэнне выбару апоры зыходнай базы ўтваральнай асновы i яе ўвасабленне ў лексічным абазначальным сродку выглядае больш праўдападобна: яе матывацыйная прыкмета — месца росту расліны. Аднак i тут не вельмі зразумелым становіцца статус лексемы. Дужа загадкава выглядае яна па тэрыторыі лакалізацыі — адзінкавае ўтварэнне на беларускамоўным абшары. I гэта пры тым, што найменне багна 'топкае, балоцістае месца', за выключэннем паўднёва-славянскіх моў, наогул добра вядомае ў балта-славянскім рэгіёне. Аднак назвы ягад буякоў, суадносныя па базе ўтваральнай асновы з праславянскім *bagno або *bagbno, праз абазначэнне іх адпаведнай формай не выяўлены (ЭСБМ, т.1). Улічваючы сказанае, мяркуецца, што пошукі тлумачэння i раскрыцця значэння назвы буякоў у форме буганы {буганы, бугуны) варта ставіць у прамую сувязь з найменнем бугаі. Гэта сувязь выразна выяўляецца праз структурнае аблічча слоў. Лексемы адрозніваюцца толькі санорнымі]!н. У тэрытарыяльных адносінах адзінкавая назва буганы (буганы; бугуны) уваходзіць у склад намінацыйнага арэала бугаі ў гаворках цэнтральнай дыялектнай зоны. Таму можна меркаваць i аб іх семантычнай сувязі па базе ўтваральнай асновы i гаварыць, адпаведна, аб агульнасці іх вытокаў. Абсалютная незразумеласць, нематываванасць з пазіцый сучаснасці базы ўтваральнай асновы буг-, страта зыходнай апоры для яе — вылучальнай асаблівасці па месцы росту — сталі прычынай фанетычнай адаптацыі назвы бугаі да лексемы буганы {буганы). Умовы для гэтага былі цалкам прыдатныя. У мясцовых гаворках слова баган {буган) ужываецца як абазначальны сродак назвы расліны багун. Тут таксама добра ведаюць назву ягад бугаі у форме дурніцы. Зыходная прырода базы ўтваральнай асновы слова дурніцы досыць празрыстая i лёгка вытлумачальная — 'ягады, якія адурманьваюць, выклікаюць боль у галаве, слабасць, кружэнне'. Відаць, i мясцовае ўтварэнне буганы {буганы) запазычыла семантыку назвы дурніцы, прыстасаваўшы яе да свайго адпаведніка расліны багун у форме баган {буган). Але гэта золіжэнне інавацыйнага тыпу. Этымалагічна лексіка
Дадатковыя словы
збліжэнне
15 👁