тэта зыходная матывацыйная апора замацавалася ў каранёвай базе дуг-. Яе абагульняльнае лексіка-семантычнае значэнне якраз i адлюстроўвае назву ўласна расліны i яе ягад адпаведна месцу іх росту. Аднак дадзеная версія не адмятае i адваротнага: магчымасці выбару ў якасці базавай утваральнай асновы *buga. У любым выпадку вылучальная асаблівасць расліны, якая ўвасобілася ў формы *buga ці *bug~, адпавядае абагульненай семе паводле месца росту. Непасрэдна да арэала пашырэння наймення бугаі прымыкае тэрыторыя лакалізацыі словаформы буганы (акцэнталагічна буганы, бугуны). Найменне адносіцца да ліку рэдкіх у сістэме абазначальных сродкаў буякаў, вядомых беларускай мове. Па прасторы пашырэння — гэта лакальна ўжывальная лексічная адзінка ў мясцовых гаворках. Як вылучальная па адметным базавым кампаненце назва зафіксавана на тэрыторыі гаворак цэнтральнай дыялектнай зоны. Словаформа буганы {буганы; фанет. бугуны) паводле матэрыялаў ЛАБНГ адзначана ў Бярэзінскім раёне, ці ў накірунку на усход Беларусь Яе наяунасць у мясцовых гаворках Бярэзінскага раёна была падмацавана таксама лексікаграфічнымі матэрыяламі (СЦБ, т.1; Мат. мін.-мал.). Гэта намінацыйная адзінка як адпаведнік абазначэнню ягад лексемамі буякі (iдурніцы) уласным паходжаннем абавязана на першы погляд суседству свайго сталага спадарожніка — кустовай расліны багуну. Пах, які вылучаецца раслінай, з'яўляўся, як указвалася, адной з дыферэнцыяльных асаблівасцей, што стаў зыходнай апорай для аб'ектывацыі пладоў расліны праз словаформы тыпу дурніцы, п'яніцы, ганаболі, круцялі. Адпаведна сэнсава-структурнае ўвасабленне спажыўных ягад найменнем буганы па базе ўтваральнай асновы — гэта, як падаецца, перанос назвы спадарожнай расліны багун на ягады суседняга куста Vaccinium uliginosum. Такая версія можа лічыцца аргументаванай, калі прыгадаць, што i назва самой расліны багун на тэрыторыі лакалізацыі наймення буганы (iбуганы) існуе ў выглядзе баган (СЦБ, т.1). Тым самым ёсць пэўныя падставы найменне буганы, асабліва мясцовы акцэнталагічны варыянт буганы, разглядаць як назву, зыходная апора для базы ўтваральнай асновы якой, як i ў іншых сродкаў лексічнага ўвасаблення пладоў гэтай расліны, не абумоўлена асаблівасцямі самога аб'екта намінацыі. Але пры падобнай інтэрпрэтацыі ўзнікаюць некаторыя заўвагі. Лексіка-семантычнае адлюстраванне іншых назваў, як устаноўлена вышэй, грунтавалася на атрыбутыўных якасцях расліны багун — яго чаднага паху. Форма буганы — гэта нібы непасрэдны перанос самой назвы спадарожнай расліны багун на плады суседняга ягаднага куста. 1мя апошняга сваім намінацыйным паходжаннем фармальна i лексіка-семантычна звязана непасрэдна з балотам' i ўвасабляе перанос лексічнага абазначэння рэльефу на назву расліны [24, 158]. Калі прыняць версію, што словаформа буганы (буганы, бугуны) як намінацыя, утвораная ў выніку пераносу назвы расліны багун на назву ягаднай расліны буяк (буячнік) i яе пладоў, то адрозненні ў гукавым складзе слова можна лічыць фанетычна абумоўленымі. Замена а у, ці лабіялізацыя гука а, — фанетычная з'ява, вядомая беларускім гаворкам. Звычайна яна выклікаецца кансанантным суседствам (часцей прысутнасцю губных) ці наяўнасцю галоснага у. Гэта асаблівасць — характэрная рыса гаворак не толькі віцебска-магілёўскага тыпу
Дадатковыя словы
абекта, абектывацыі, зява, зяўляўся, пяніцы
13 👁