Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Блізкасць семантыкі каранёвага кампанента, выяўленага ў пералічаных славянскіх мовах, a таксама балцкіх, дазвола этымолагам зрабіць выснову аб магчымым існаванні "балгара - руска - балтыйскай лексічнай ізаглосы" (ЭССМ, вып. 3, 78). Заўважым, што ca структурна-семантычнага боку праславянскапрабалцкае *buga ў розных мовах у болынасці з зафіксаваных значэнняў абазначае адметнасці рэльефу: гэта пераважна багністае месца або няўдобіца. Улічваючы, з аднаго боку, больш шырокі спектр значэнняў, характэрньгх для балцкіх моў, з другога, — наша непасрэднае моўнае суседства з гаворкамі балцкіх моў ды i гісторыю складвання беларускага этнасу ўвогуле, можна, відаць, дапусціць меркаванне аб балцкіх вытоках i ў беларускага рэгіянальнага наймення бугаі — назве, матывацыйнай прыкметай якой стала месца росту буячніку. Аднак пры арыентацыі на семантыку 'месца росту', увасобленую коран ем *буга- у складзе наймення бугаі, не вельмі пераканальнай i вытлумачальнай ca структурнага боку ўяўляецца сучасная беларускамоўная форма буга-і. Болынасць назваў ягад у гаворках беларускай мовы ca структурнага боку ў дыяхранічным (часам i сінхранічным) аспекце характарызуецца наяўнасцю суфіксаў, як, да прыкладу, чарніцы, дурніцы, брусніцы, касцяніцы i да т.п. У форме бугаі пры зыходным кораню *буга- тыповы ягадны" афікс не вылучаецца. Адпаведна i фармальна, i ў адносінах структурна-семантычных асаблівасцей, найменне бугаі застаецца загадкавым па мясцовай прыналежнасці абазначальным лексічным сродкам, хоць надзвычай прываблівым зыходнай прыродай базы ўтваральнай асновы. Да ліку спрадвечна славянскіх (праславянскіх) моўных набыткаў належыць таксама форма *bugbrb /*bugon. Слова паводле складу мае выразна падзельную структуру, дзе суфіксы -*ъг-/ -*9r- далучаюцца да базы ўтваральнай асновы *bug. Корань *bug- мае значэнне 'узгорак, пагорак', яго структурна-семантычны адпаведнік у латышскай мове выступае ў абліччы baŭgurs (ЭССМ, вып. 3, 79). Інакш кажучы, па вытоках гэта не толькі праславянскае моўнае набыцце, а агульнае прабалта-праславянскае. Спадчынныя сувязі з зыходнай каранёвай базай *bug- выразна прасочваюцца ў беларускай мове. У тоесным па фармальным абліччы i сэнсавым значэнні балцкаму baŭgurs як мовазабяспечвальны абазначальны сродак лексема бугор ужываецца не толькі ў беларускіх гаворках (ЭСБМ, т.1), але i літаратурнай мове. У ёй яна выступае ў значэнні 'невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні; 'няроўнасць, выпукласць на чым-небудзь' (ТСБМ, т.1, 413). Улічваючы сказанае, ці нельга выказаць меркаванне, што ў форме бугаі тая ж зыходная ўтваральная аснова, што i ў этымона *bug-. Бо пры такім падыходзе таксама вытлумачальным з'яўляецца суфікс -aj-, суадносны з першасным -ы-1-or-. А сама абазначальная адзінка фанетыка-марфалагічнай формай i сваім зместам звязана з балцкімі мовамі (лтш.), i ў іх яе беларускія вытокі. На карысць такой думкі i інтэрпрэтацыя семантыкі лексемы бугай, праўда гіпатэтычная, прапанаваная Ф. Слаўскім: "bugaj:... moźe i bugćr, bugorišče, bugrišče 'kaźde puste wzniesienie, kurhah'" (Slawsky, т.1, 48). Такім чынам, у аснове аб'ектывацыі ягад буякоў словаформай бугаі была, мабыць, вылучальная асаблівасць расліны расці на бугарку ці на купіне. Тады
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектывацыі, зяўляецца
14 👁
 ◀  / 381  ▶