формай лексічнай аб'ектывацыі, нельга. Пашырэнне абазначальнай адзінкі з базавай асновай магчымага выгляду буг-а-і абмежаванае. Найменне фактычна ўтварае замкнёны кампактны арэал. Праўда, адзінкава яно засведчана i ва ўсходнепалескіх гаворках. Назва, зафіксаваная на Ашмяншчыне, прымыкае да асноўнага намінацыйнага арэала бугаі', аднак выразна ўказвае на балцкі кірунак. Пры гэтым у межах усёй цэнтральнай дыялектнай зоны найменні не адзначаны. Інакш кажучы, у тэрытарыяльных адносінах гэта спецыфічны лексіканамінацыйны анклаў. Але загадкавасць яго на нацыянальнай дыялектнай прасторы не толькі тэрытарыяльная. Вельмі незразумелай з'яўляецца фанетычнае аблічча базавай каранёвай часткі ў складзе самой лексіка-семантычнай формы. Спробы даследчыкаў устанавіць вытокі i вызначыць значэнне каранёвай марфемы ў складзе лексемы бугаі пакуль што не далі станоўчага выніку (ЭСБМ, т.1). Адмаўляючы семантычную сувязь наймення "з бугай бык' i з буяк бык'" (ЭСБМ, T.l, 397-398), этымолагі схільны лічыць яго другасным метафарычным утварэннем або бачаць у ім пераклад" слова буякі" (ЭСБМ, т.1, 432). Сапраўды, з-за незразумеласці семантыкі, увасобленай у абазначальным сродку бугаі, спосабы расчытання" незнаёмага слова могуць быць самыя розныя. Адной ca спроб па ўстанаўленні значэння лексемы з анамасіялагічнага боку з'яўляецца спроба вызначыць матывацыйную прыкмету, якая магла стаць прычынай аб'ектывацыі ў форме бугаі. Разглядаць назву бугаі як прамы перанос абазначэння буякі засцерагае, з аднаго боку, ступень фанетычнай трансфармацыі слова, з другога — яе намінацыя шляхам метафарызацыі лексемы бугай бык' падаецца вельмі адвольнай. Хоць, сапраўды, гаворкам цэнтральнай зоны, ды i іншым, добра вядома слова бугай бык' (СПЗБ, т.1, TC, т.1 i інш.). I, аднак, блытаніна гэтых двух паняццяў як факт рэчаіснасці з сучаснага п.гл. уяўляецца цяжкай. Разам з тым, вядома ж, аманімічнасць не выключаецца. Пры падобных абставінах застаецца паспрабаваць выявіць значэнне базавай утваральнай асновы, грунтуючыся на ўліку тых тыпаў семантычных мадэлей, што з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі i тыповымі ў сферы намінацыі пры аб'ектывацыі назваў прадстаўнікоў расліннага свету ўвогуле, у тым ліку i для назваў ягад. Спасылкі на спецыяльныя працы па анамасіялогіі (гл. вышэй), а таксама наш матэрыял паказваюць: найбольш частотнай вылучальнай прыкметай для назвы буякоў з'яўляецца або прысутнасць расліны багуну, або месца росту ягаднай расліны. Пошукі базавага кораня ў прапанаваным кірунку здаюцца мэтазгоднымі. Згодна інфармацыі ЭССМ асобным славянскім мовам, а таксама літоўскай i латышскай вядома словы *buga i *bugbn l*bugon. Беларуская сучасная назва ягад тыпу бугаі падобна да іх фармальна складам каранёвай марфемы. Гэта заслугоўвае ўвагі i вымагае аналізу па ўстанаўленні магчымай сувязі наймення бугаі з кожным з наяўных этымонаў. Праславянская прырода лексемы *buga падцвярджаецца тым, што ў славянскім рэгіёне буга зафіксавана ў значэннях 'сырое, топкае месца' (балг.), 'затапляльны у час вясенняй паводкі берагавы лес i кустоўе'; у балцкіх: bauga 'топкае месца ля ракі; крутая дарога', 'кепская глеба' (лтш.), buoga 'камяністая мясціна ў полі, зарослая кустоўем', banga хваля' (літ.) (ЭССМ, вып.З
Дадатковыя словы
абектывацыі, зяўляецца, зяўляюцца
13 👁