Беларускае лах-(лох-) як з'ява рэшткавага характару сему месца захавала таксама ў некаторых выяўленых мікратапонімах. Аддалена ці непасрэдна па абагульненым значэнні беларускія мясцовыя мікратапонімы звязаны з больш вядомымі i тэрытарыяльна распаўсюджанымі польска- i кашубскамоўнымі намінацыямі. Адпаведна чаму можна сцвярджаць, што расліны, ягадныя кусты, якія раслі ў такіх адметных прыродных умовах, таксама атрымалі сваю назву па месцы росту. Улічваючы намінацыйны арэал пашырэння словаформы тыпу лахачы ў межах дыялектнай прасторы Славіі, можна меркаваць, што назва лахачы (лахіны, лаханы) з'яўляецца вельмі адметным праславянскім рэгіяналізмам. Пры гэтым мясцовыя беларускія назвы тыпу лахачы — гэта перыферыя славянскага арэала пашырэння намінацыі, тоеснай семантычна найменню буякі. Яе, як i абазначэнне буякі\ вызначае тыповая матывацыя выбару сродку іх назвастваральнага забеспячэння — па месцы росту i характэрнага для такой трупы слоў суфікса. Беручы пад увагу, што словаформы з афіксам -ач- у складзе намінацыйнага арэала лахачы тэрытарыяльна пануючыя, што яны мяжуюць з рэгіёнам ужывання назвы тыпу буякі (як бы працягваючы яго), можна гаварыць аб іх утварэнні па адной словаўтваральнай мадэлі. Робячы некаторыя высновы, можна заўважыць наступнае. Дадзенае найменне належыць, відаць, да тых найстаражытнейшых лексічных адзінак у славянскіх мовах, якія з-за нематываванасці з сучаснага п.гл. базы ўтваральнай асновы, зведалі фанетычную (наяўнасць адсутнасць w (v)) i семантычную трансфармацыю (упадабненне значэнню слова агрэст). Але анамасіялагічная спроба ўстанаўлення матывацыйнай прыкметы як назвастваральнага грунту для базавага кораня ў складзе назваў лахачы (лахіны, лахайьі) паказала наступнае. Лексема лахачы (i яе структурныя варыянты) — гэта абазначальны сродак кустовай расліны, назва пладоў якой не адрозніваецца фармальна ад назвы самой расліны. Вытокі лексічнай аб'ектывацыі апошняй абумоўліваюцца асаблівасцямі росту кусціка ў пэўных ландшафтных умовах. Найменні тыпу бугаі. Да групы лексічных абазначальных сродкаў з зацемненай семантыкай у беларускай мове адносяць назву ягад буякоў, увасобленую ў лексічную форму бугаі. Намінацыйны арэал дадзенай назвы лакалізуецца пераважна ў цэнтральнай дыялектнай зоне гаворак беларускай мовы, але дастаткова абмежавана. Гэта галоўным чынам блізкае ці аддаленае дыялектнае наваколле Мінска — Чэрвеншчына, Міншчына, Дзяржынскі i Карэліцкі р-ны, а таксама Ашмяншчына. За межамі зоны найменнне як адзінкавае адзначана на тэрыторыі ўсходнепалескіх гаворак (Стол. р-н). Інакш кажучы, тэрыторыя пашырэння назвы бугаі выглядае дастаткова своеасабліва. У напрамку на поўнач ад месца ўжывання наймення ў абліччы бугаі размяшчаецца буйны намінацыйны арэал, лексічным сродкам аб'ектывацыі якога выступае абагульненая лексіка-семантычная форма дурніцы. 3 поўдня да яго ўшчыльную падыходзіць арэал назвы тыпу буякі, характэрны для слуцка-мазырскіх гаворак. Але гаварыць пра тэрытарыяльную супрацьпастаўленасць намінацыйнага арэала бугаі іншым найменням ягад буякоў, матывацыя якіх мае ў беларускіх гаворках розную ступень празрыстасці i замацавалася ў розных тыпах назваў з адпаведнай
Дадатковыя словы
абектывацыі, зява, зяўляецца
17 👁