агрэст', вымагае працягу пошукаў матывацыйнай прыкметы як зыходнай апоры для базавай утваральнай асновы. Найперш з прыцягненнем звестак рознага характару з усіх славянскіх моў. Улічваючы складанасці па пошуку вылучальных прыкмет, што сталі падставай лексічнай аб'ектывацыі ягад, хацелася б заўважыць наступнае. У гаворках беларускай мовы для абазначэння мікратапанімічных аб'ектаў, якія адлюстроўваюць (галоўным чынам ускосна) асаблівасці рэльефу, зафіксаваны лексемы лох з наступнай семантыкай: лох 'сенажаць (цяпер агароды)' (Бярэз. р-н; Мікратапанімія, 142); лох 'сенажаць: нізкая трава там, бруснічнік, ядловец' (вуснае паведамленне ад Шчарбун М.Я., ураджэнкі Бял.р.); лох поле' (Навагр.р-н; Мікратапанімія, 142). Відаць, як роднасныя па каранёвай базе можна разглядаць таксама назвы населеных пунктаў, якія адзначаны на тэрыторыі Беларусі: Лохніца (Лельч.р-н; ННП: Гом. вобл.), Лохаўшчына (Валож.; ННП: Мін. вобл.). Апошняе магчыма, калі трымацца высновы, што вялікая колькасць назваў н.п. атрымала сваё лексічнае ўвасабленне згодна з іх месцазнаходжаннем. Відавочна, не ўсе прыведзеныя намінацыйныя адзінкі можна аднесці да ліку бясспрэчных ілюстрацый з наяўнасцю адпаведнага кораня. У прыкладах з чыстай асновай можна ўбачыць пазіцыйнае аглушэнне г у складзе лексемы лог. Аднак назвы дадзенага тыпу, за выключэннем лексікалізаванай фіксацыі з Навагрудскага раёна, падаюцца з тэрыторыі, якая не ведае пазіцыйнай мены зычных (ДАБМ, карты №№ 45, 46). Яшчэ больш багата выглядае мікратапанімічны рад з базавым коранем лах-\ лахаўка 'дарога праз балота' (Брэсц.), урочышча' (тур.); лахаўскае сенажаць' (Лун.); лахачы урочышча' (Ганц.); лаховское озеро возера'; лахчакі 'равы i канавы вакол палянак' (Ганц.) (Мікратапанімія, 138). Істотна з боку вывядзення значэння ў корані лах-(лох-) тое, што ўсе гэтыя прыклады, за выключэннем тураўскага лахаўка урочышча', занатаваны ў заходнепалескім моўным рэгіёне — тэрыторыі канцэнтрацыя лексемы тыпу лахачы ў беларускіх гаворках. Як бачым, нават гэтыя небагатыя дадатковыя матэрыялы толькі гаворак беларускай мовы сведчаць пра пэўную замацаванасць кораня лах-(лох-) за назвамі, якія ў рознай ступені адлюстроўваюць адметнасці геаграфічнага ландшафту. Меркаванне аб вытоках лексічнай аб'ектывацыі назвы тыпу лахіны з апорай на матывацыйную прыкмету па месцы росту падмацоўваецца таксама наступным. У адным з апошніх па часе выдання этымалагічных даведнікаў польскай мовы зафіксавана лексема lacha, вядомая ў польскамоўных крыніцах з чатырнаццатага стагоддзя. 3 улікам, што інфармацыя адносна значэнняў гэтага слова, яго распаўсюджання на тэрыторыі заходнеславянскага моўнага арэала вельмі важная пры ўстанаўленні апоры для зыходнай каранёвай базы, прывядзём артыкул цалкам. "Łacha od XIV w. 'odnoga rzeki lub dawne jej koryto', piaszczysta mielizna rzeki, daw. tztlacha, kasz. laxa kałuža'. Zapoźyczenie ze śrwniem. lache 'kałuźa, teren bagnisty (dzis niem. Lache 'kałuźa, bajoro', daw. i dial. jezero', dniem. 'błotnista l$ka; pas ziemi czўto zalewany przez wod§; woda stojўca w dawnym korycie rzecznym lub na terenie zalewanym przez rzekў')" (Borys, 293). Такім чынам, згодна вынятцы большасць значэнняў слова laxa адлюстроўвае менавіта адметнасці рэльефу
Дадатковыя словы
cz^to, stoj^ca, абектаў, абектывацыі
22 👁