Пра знешнія асаблівасці агрэсту дыялектныя лексікаграфічныя даведнікі беларускай мовы па сутнасці ніякага матэрыялу не даюць. Што натуральна. Гэты тып кустовай расліны папросту не характэрны для традыцыйнай флоры Беларусь Агрэст з'яўляецца тут інтрадукцыйнай раслінай, досыць позна шырока асвоенай мясцовымі садаводамі. Адпаведна назва ў беларускіх гаворках мае аднастайнае лексічнае увасабленне, для яе не характэрна істотнае відазмяненне структуры, за выключэннем фанетычных змен. Між тым пра такія знешнія прыкметы агрэсту, як касматасць ягад або наяўнасць калючак на кусце, звычайна ведаюць добра. Адна з дадзеных асаблівасцей ягад агрэсту, як вылучальная, уласцівая ім атрыбутыўная рыса, мабыць i стала падставай для замацавання яе ў абліччы wtochaciny ці wtosiny. Такім чынам, прынятае без уліку анамасіялагічных падыходаў меркаваннс многіх этымолагаў аб семантычнай тоеснасці матывацыі ў назве ягад буякаў i агрэсту не з'яўляецца дастаткова пераканальным, бо ў рэчаіснасці знешнія асаблівасці, уласцівасці гэтых дзвюх раслін істотна адрозніваюцца паміж сабой. Інакш кажучы, супадзенне базавых каранёвых кампанентаў у назвах ягад буякоў ł агрэсту ў заходнеславянскіх мовах, украінскай мове i частцы беларускіх гаворак сведчыць выключна пра іх аманімічнае фармальнае падабенства. Пры ўліку вылучальных прыкмет расліны як першаснай апоры для складвання базы ўтваральнай асновы, ці пры анамасіялагічным поглядзе, этымалогію наймення буякоў у абліччы лахачы, лахіны, лаханы можна лічыць пакуль што адвольнай i слаба пераканальнай. Прапанаваная этымалагічнымі даведнікамі версія аб паходжанні слова тыпу лахачы не надта прымальнай выглядае не толькі з-за непраўдападобнасці матывацыі — "ягады агрэсту, як i галінкі маладых буякоў, касматыя" (ЭСБМ, т.З, 262). Мяркулава B.A., аналізуючы асаблівасці складвання батанічнай наменклатуры ў гаворках рускай мовы, пісала: мУжо ў праславянскую эпоху гэтыя назвы (ягад — B.K.) уяўлялі сабой абсалютна сфарміраваную групу, семантычнымі i словаўтваральнымі сувязямі спалучальную з той жа лексікай у балтыйскіх мовах". Акрамя таго, для тэматычнай групы найменняў ягад "агульнасць семантычных мадэляў адсутнічае, па сутнасці кожная назва індывідуальная, але адлюстроўвае пэўную семантычную мадэль, характэрную для дадзенага віда ў многіхмовах (курсіў — B.K.)M [23, 228]. У сувязі ca сказаным не вельмі зразумелым падаецца, па-першае, характар аб'ектывацыі. Прааналізаваныя беларускамоўныя матэрыялы назваў буякоў сведчаць: пашыраным вылучальным тыпам аб'ектывацыі базавага кораня назвы ягад з'яўляецца пераважна месца росту расліны або адурманьвальны пах багуну, радзей у якасці зыходнай матывацыйнай прыкметы выступае колер ягад ці іх форма. Аднак у выпадку з назвамі тыпу лахачы гэта мадэль не спрацоўвае. Сапраўды, можна цапкам лічыць лексему тыпу лахіны запазычаннем у беларускіх гаворках, прычым абгрунтаваным. Аднак i пры гэтым слова не трапляе ў тыповыя мадэлі назвастварэння, у тую з іх, якая "адлюстроўвае пэўную семантычную мадэль, характэрную для дадзенага віда ў многіх мовах". Непераканальнасць наяўнай інфармацыі адносна вывядзення сэнсава-структурнага аблічча формы лахачы (i яе марфалагічных варыянтаў) з назвы, тоеснай па семантыцы лексеме
Дадатковыя словы
абектывацыі, зяўляецца
27 👁