Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
нарматыўны статус (БУС). Паходжанне назвы тыпу лахачы як у гаворках беларускай, так i ўкраінскай мовы даследчыкі звязваюць з яе запазычаннем з польскай мовы. У апошняй яна выступае ў форме wlochynie, (w)lochynie, wlochinie. Пры спробе вытлумачыць зыходную семантыку базавага кораня лох- у найменнях тыпу лахачы лінгвісты апелююць найчасцей да меркавання Ф. Слаўскага, згодна думцы якога wtochyni, (w)lochaciny маюць значэнне агрэст (ЭСБМ, т.З). Прычынай лексічнай аб'ектывацыі ягад такой лексічнай формай з'явілася, як лічыць Ф. Слаўскі, тое, што "ягады агрэсту, як i галінкі маладых буякоў, касматыя" (ЭСБМ, т.З, 262). Версія польскага этымолага цалкам была падтрымана таксама i даследчыкамі ўкраінскай мовы. Для ўкраіністаў такая адсылка падалася мэтазгоднай i апраўданай, паколькі ў гаворках украінскай мовы абазначэнне ягад буякоў найменнем у форме лохина падтрымліваецца абсалютна празрыстай па структуры назвай волохані. Што быццам бы падмацоўвае лексічную аб'ектывацыю гэтай расліны такой іх вылучальнай асаблівасцю, як касматасць" (ЕСУМ, т.1). Праўда, інтэпрэтуючы семантычныя вытокі наймення лохина, аўтары ЕСУМ спасылаюцца таксама на даведнік А. Брукнера. Апошняе ўскосна дазваляе лічыць, што А. Брукнер тлумачыў этымалогію лексем з базавым коранем лох- {лах-) у складзе адпаведных назваў буякоў як утварэнняў па вылучальнай прыкмеце касматы". Так, у этымалагічным слоўніку А. Брукнера ў артыкуле, прысвечанаму лексеме włos, падаецца: "Nasze odmianki z ch prastare, w nazwach roślinnych: wlochynie, a z tego: łochynie, wlochaciny i wlochacinki (16. wiek), źyłki', kosmaciny'; wlochaciny i wlosiny, agrest', r. 1472" (Briickner, 627). Такім чынам, аманімічнасць каранёвых марфем у назвах ягад буякоў i суадноснага па абазначальных сродках наймення ягад агрэсту дазволіла многім даследчыкам разглядаць гэтыя лексемы як найменні з тоеснай матывацыяй. Але ці ўсё так тут проста i вытлумачальна? Калі перанос назвы ягад з буякоў на агрэст цалкам прымальны як факт у сферы назвазабеспячэння i не выклікае пярэчанняў па прычыне тыповасці гэтай з'явы ў сферы намінацыі1, то пагадзіцца з поўным супадзеннем знешніх, матывацыйных асаблівасцей як апоры назвастварэння для зыходнай утваральнай асновы лах- {лох-), характэрных для ягад кустовай расліны агрэсту i ягаднага кустарнічка буякоў, цяжкавата. Прынамсі, ні ў навуковых энцыклапедычных даведніках па расліннаму свету (гл. для прыкладу: ЭПБ, т.1), ні ў творах мастацкай літаратуры [21, 41] адметнасць буякоў пакрывацца валаскамі касмачамі' чамусьці не адзначаецца. Звесткі з дыялекталагічных крыніц беларускай мовы таксама не адлюстроўваюць падобнай асаблівасці ягад. Як правіла, інфармацыя пра адрознівальныя прыкметы пладоў буякоў незалежна ад сродкаў яе структурна-семантычнага ўвасаблення ў гаворках мала чым адрозніваецца паміж сабой: "Лаханэ болыйыя, дурэяш ад іх. Лаханэ рвалі на балоці" (СПЗБ, т.2, 633); "П'яніцы па болотах растуць. П'яніцы сіненькія, балыйыя, am іх п'яны будзіш"{СПЗБ, т.4, 215); "Дурніца расьце ў балоцістым лясу. Наеўся дурніц, аж кепска стала" (Бялькевіч, 160) i да т.п. 1 Яскравай ілюстрацыяй гэтай з'явы служаць, напрыклад, анамасіялагічныя карты АЛА (гл.: АЛА, вып. 3, карты № 41, № 43, № 45, № 47, матывацыйныя карты i каментарыі да іх з розных выпускаў ЛАЕ, а таксама спецыяльныя даследаванні па намінадыі ў галіне расліннага свету: гл., напрыклад, артикул: Е. Гавлова "Названия калужницы (Caltha palustris) в славянских языках" [22] i інш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектывацыю, абектывацыі, зявы, зявілася, лохйна, пяны, пяніцы
22 👁
 ◀  / 381  ▶