Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
найболын праўдападобна, што менавіта вепскія i карэльскія формы ляглі ў аснову наўгародска-пскоўскага дыялектызма" [19, 224 - 225]. Апошняе на беларускім матэрыяле цалкам падмацоўваецца лінгвагеаграфічна: мясцовыя беларускія ганаболі адзначаюцца ў Віцебскім рэгіёне, памежным з Пскоўшчынай, дзе найменне тыпу руск. гоноболь — тыповы намінацыйна-абазначальны сродак ягад расліны буякі (СРНГ, вып.7.). Толькі пры ўліку такіх акалічнасцей больш зразумелымі становяцца i наяўныя цяжка вытлумачальныя па абліччы беларускамоўныя варыянты адпаведніка найменню буякі. Такім чынам, значэнне слова ганаболі сапраўды абумоўлена ўздзеяннем на чалавека багуновага паху, які выклікае адурманьванне i праз яго галаўны боль. Аднак у аснове аб'ектывацыі — базавыя кампаненты gon - bol, звязаныя вытокамі з дыялектамі фінскай мовы. Гэтыя чужамоўныя карані, як i ў беларускіх назвах дурніцы i гіяніцы, маюць семантыку апяняльны', адурваньвальны'. Такое тлумачэнне выглядае, як здаецца, болын абгрунтаваным i рэалістычным. Таму невыпадкова, што, менавіта інтэрпрэтацыя, прапанаваная B.A. Мяркулавай, прымаецца зараз i іншымі расійскімі даследчыкамі [20, 92]. Да ліку назваў, аб'ектывацыя якіх палягае на вылучальнай асаблівасці ўздзейнічаць на стан чалавека праз адурманьванне" яго пэўнымі рэчывамі, належыць найменне круцікі. Гэта тыповы мясцовы рэгіяналізм, засведчаны ў гаворках цэнтральнай дыялектнай зоны (Валож., Стаўб. р-ны). Ён адзначаны на фоне больш вядомага тут абазначальнага сродку тыпу дурніцы. Падобная словаформа — хутчэй за ўсё вынік мясцовай назватворчасці ў сферы намінацыі ягадных кустоў i ix пладоў. Назва круцікі мае, зразумела, другасную матывацыю, аб'ектывацыя якой палягае на адурманьвальных уласцівасцях багуну 'закручваць чалавеку галаву', інакш кажучы прыводзіць яго да галавакружэння пад уплывам эфірных рэчываў багуну. Якраз выраз галава круціцца (кружыцца, закружылася) шырока вядомы ў гаворках беларускай мовы, у тым ліку i як адпаведны фразеалагічны сродак (ФСБМ, т. 1). Яго структурнае змяненне да выгляду ў форме круцікі з'яўляецца ўпадабленнем найменням аналагічнага тыпу, якія ca словаўтваральным суфіксам -ік пашыраны ў мясцовых гаворках беларускай мовы. Падобную прыроду аб'ектывацыі мае, як падаецца, i адзінкавае найменне колуны. Ад іншых назваў з вылучальнай асаблівасцю ўздзейнічаць на чалавека, адурманьваючы яго, слова адрозніваецца пачатковай базай ўтваральнай асновы, якая выступала адпаведна ў выглядзе расколваецца галава баліць'. Найменні тыпу лахачы. Сярод анамасіялагічных забяспечвальных сродкаў ягад буякоў таямнічымі i цяжка вытлумачальнымі па паходжанні з'яўляюцца назвы тыпу лахачы. Назвы з базавым кампанентам утваральнай асновы лах- (лох-) вядомы пераважна ў заходнепалескім абшары гаворак беларускай мовы. Яны фіксуюцца таксама ў гродзенска-баранавіцкіх гаворках, але выразная, адмежавальная ад іншай дыялектнай прасторы іх тэрыторыя пашырэння — гэта заходнепалескі моўны рэгіён. Ca структурным абліччам каранёвага кампанента лох- найменні як намінацыйныя абазначальныя адзінкі буякоў адзначаюцца ў заходнеславянскіх мовах — польскай, чэшскай, славацкай, кашубскай (ЭСБМ, т. 3). Ba ўкраінскай мове ў форме лохина (паралельна з буяхи) лексема мае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектывацыя, абектывацыі, зяўляецца, зяўляюцца
24 👁
 ◀  / 381  ▶