занальных гаворках, можна меркаваць аб іх перыферыйным статусе на дыялектнай прасторы Беларусь Тлумачэнне наяўнасці i пашырэння назваў тыпу ганабдбель, як i паходжання лексемы наогул, дагэтуль не атрымала ў лінгвістыцы адназначнай i цалкам прымальнай ацэнкі. Разам з тым лексема не адзін раз станавілася прадметам даследчыцкай цікавасці. Так, M. Фасмер бачыць у слове табуістычную адзінку, якая ўтварылася шляхам складання асноў, у выніку чаго назва расліны пачала функцыянаваць з семантыкай 'расліна, якая выклікае (гоніць) боль' (Фасмер, т.1, 437), M.M. Шанскі базавую аб'ектывацыю лічыць няяснай (Шанскі, т.1, вып.4, 121). Вядомы таксама i іншыя інтэрпрэтацыі наймення (ЭСБМ, т.З). Цікава пры гэтым наступнае. Большасць даследчыкаў, прапаноўваючы розныя версія аб паходжанні слова, яго значэнне звязваюць з 'болем галавы'. Дакладней, з адурманьвальным уздзеяннем на чалавека наркатычных рэчываў багуну, што прыводзіць да падобнага стану. У сувязі з чым yce фанетычныя працэсы, якія адбываюцца ў структуры слова, разглядаюцца з боку розных відаў трансфармацыі гукавога складу асновы галава. Такой жа думкі аб вытоках найменняў тыпу ганабобель па сутнасці трымаюцца i беларускія этымолагі пры інтэрпрэтацыі вытворнага па базе варыянта ганаболі (ЭСБМ, т.З). Абгрунтаваць структурна-семантычную своеасаблівасць мясцовага варыянта ганаболі праз пошукі яго зыходнай этымалагічнай апоры беларускім лінгвістам тым болын прасцей, што ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках было адзінкава зафіксавана найменне галаваболь (PC). Узяўшы за аснову прапанаваную версію, можна было б спыніцца i не ўлічваць іншыя вядомыя нататкі аб выніках пошукаў каранёвай базы ў лексеме тыпу ганабдбелъ. Аднак у падтрыманай ЭСБМ, а таксама пашыранай у этымалагічнай літаратуры рэканструкцыі слова ганаболі (i іншых яго варыянтаў) праз першапачатковае баліць галава не вельмі пераканальным выглядае працэс шматступеннай гукавой трансфармацыі, што адбыўся ў лексеме галава. Не зусім аб'ектыўным падаецца накірунак змен: ад агульназразумелага, празрыстага да цёмнага". У маўленчай рэальнасці змены адбываюцца, як вядома, якраз наадварот. Пераствараюцца ў структурна i семантычна празрыстыя словы з зацемненым" сэнсавым зместам i не надта чытэльным" гукавым абліччам. Таму, ці нельга дапусціць, што ў тым самым накірунку адбывалася трансфармацыя ў беларускіх гаворках з лексемамі накшталт ганаболіі Можа таму i існуюць іх адрозныя гукавым складам назвы: ад словаформаў з больш-менш выразна матываванай сэнсава-марфалагічнай структурай па тыпу словаформы галубдні (з адным з каранёвых кампанентаў, як у наймення голубика?) да зусім зразумелых, як у абазначальным сродку галаваболь. У сувязі з вышэйсказаным цалкам праўдападобнай, аргументаванай падаецца версія В.А. Мяркулавай. Згодна з ёй "у першай частцы слова гоноболь ляжыць элемент са значэннем 'адурманьваючы, апяняючы'.... Можна меркаваць, што ў аснове руск. гоноболь ляжыць вепская назва тыпу gon-bol. На рускім грунце часткі складання сталі асацыіравацца са словамі гон i больи [18, 224 - 225]. Інакш кажучы, беларускія ганаболі — гэта рэліктавая назва, архаізм, атрыманы як запазычанне славянскімі гаворкамі з фінскіх моў. I, як мяркуе даследчык
Дадатковыя словы
абектывацыю, абектыўным
18 👁