назва гэтай кустовай расліны наогул не падаецца (MPC). Як i ў паўднёваславянскім арэале, у заходнеславянскіх мовах вядомы назвы ягад буякоў з коранем bor- у іх складзе (ЧЭС). Разам з тым у суседняй літоўскай літаратурнай мове буякі абазначаюцца як girtučkles, girtuokle, што літаральна азначае 'які п'яніць, адурманьвае' (РЛС). Падобнае i ў латышскай мове [13, 12]. Такім чынам, анамасіялагічныя матэрыялы (яны, на жаль, недастатковыя, бо адпаведная карта ў АЛА адсутнічае) сведчаць, што найменне п'яніцы як назва ягад з вылучальнай для іх семантыкай, не з'яўляецца агульнаславянскім лексічным набыткам. Па тэрыторыі лакалізацыі яно — паўночнаславянскі рэгіяналізм. У сувязі з чым, ці нельга выказаць здагадку, што назва адносіцца да сумеснага балта-славянскага намінацыйнага фонду. Так, згодна лінгвагеаграфічнай карце, мясцовыя беларускія п'яніцы вельмі адасабляюцца тэрыторыяй распаўсюджання ад іншых намінацыйных тыпаў буякоў у гаворках беларускай мовы. Яны, акрамя таго, маюць тоеснае з літоўскай i латышскай мовамі значэнне. Дастаткова інфармацыйным падаецца i наступнае. Лексема ў беларускіх гаворках не мае адрозных па словаўтваральнай i марфалагічнай будове формаў. A таму, ці не магло атрымацца такім жа чынам, як гэта адбылося з найменнем сініцы ў значэнні чарніцы' [14, 116], a таксама з мясцовымі беларускімі назвамі ягад суніц у гукавым абліччы сініцы [15, 39-42]. Інакш кажучы, засвоіўшы балцкую першапачатковую семантыку, трансфармаваўшы зыходнае структурна-гукавое аблічча, многія па форме ўласнаславянскія назвы не заўсёды з'яўляюцца такімі па сваіх вытоках. Можа б верагодней было назву гіяніцы з яе вытворнымі па зыходнай базавай аб'ектывацыі варыянтамі разглядаць як старажытны супольны балта-славянскі або, мабыць, прабалтаславянскі паўночны рэгіяналізм. Але пры падобным падыходзе ўзнікае, зразумела, шмат пытанняў наконт аналагічных па каранёвай базе найменняў, выяўленых у паўночназанальным рускамоўным арэале. Выказаць нейкія большменш дакладныя меркаванні на гэты конт складана з-за адсутнасці дастатковых звестак з усіх славянскіх моў. Аднак, памятаючы аб асаблівасцях фарміравання расліннай наменклатуры ў гаворках паўночнай Pacii, можна схіляцца да думкі аб магчымых фінскіх вытоках у іх семантычным забеспячэнні [16, 228-229]. Хоць, бясспрэчна, надзвычай цяжка адмовіцца ад вызначэння назваў тыпу п'яніцы як уласнаславянскай спадчыны. Не толькі знешне, але i па сэнсе, семантычна, вельмі празрыстымі падаюцца яны i выглядаць выключна сваімі. Экзатычным па базе асновы ўтварэннем, лакалізаваным у арэале распаўсюджвання назвы п'яніцы, выглядае найменне тыпу ганабдбель i яго ў рознай ступені трасфармаваныя фанетычныя варыянты: ганабоні, галабдні, галубдні. I нарэшце, змененая да непазнавальнасці ў параўнанні з гайабдбель, але з сучаснага п.гл. абсалютна празрыстая па семантыцы i структуры лексема галаваболь. Усе пералічаныя найменні ў гаворках беларускай мовы маюць выразнае рэгіянальнае пашырэнне. Яны адзначаны ў асобных гаворках віцебскага тыпу паўночна-ўсходняга дыялекту, дзе ўтвараюць асобны мікраарэал (Лепелыпчына) ці выступаюць адзінкава. Найменне тыпу гаиабобель найболын вядома гаворкам рускай мовы [СРНГ, вып. 7; 17, 230]. Улічваючы максімальную сканцэнтраванасць назваў з падобным базавым коранем у паўночнарускіх
Дадатковыя словы
абектывацыі, гаиабббель, галаваббль, зяўляецца, зяўляюцца, пяніцы, пяніць
18 👁