Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
дурніцы, з'яўляецца зафіксаваная ў Віцебскім рэгіёне лексема дурнап'янкі. Аднак інтэрпрэтацыя яе не выклікае ніякіх складанасцей як з боку матывацыі, так i з боку структуры. Назва дурнагіянкі паводле значэння — гэта відавочнае ўвасабленне агульнай базы дур- з семантыкай 'адурманьванне; ачмурэнне'. Толькі ў дадзенай форме яна проста прадубліравана, што адлюстроўваецца складам утваральных асноў i адпаведным кантамінацыйным структурным абліччам назвы. Назвы тыпу гіяніцы (акцэнталагічна п'яніцы) у сучасных беларускіх гаворках выступаюць фактычна толькі ў адзінай лексіка-граматычнай форме. 3 аналагічным базавым коранем у форме гіянішніца найменне мае працяг на тэрыторыі Смаленшчыны, ці, адпаведна сучаснай дыялектнай стратыфікацыі, у паўднёва-заходняй зоне гаворак рускай мовы. Вытворныя па дадзенай каранёвай базе словаформы адзначаюцца ў гаворках рускай мовы i ў паўночнай дыялектнай зоне (ДАРМ, вып. III, карта №86). Мясцовыя варыянты назвы гэтага каранёвага тыпу фіксуюцца таксама ў дыялектах украінскай мовы [9, 37]. Найменне тыпу п 'яніцы складае выразную лексічную асаблівасць гаворак паўночна-заходняй зоны беларускай мовы. Лексема, утвараючы кампактны арэал у віцебскіх гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту, у выглядзе вузкага тэрытарыяльнага паса мае працяг у межах гэтай жа зоны, але ва ўскраінных заходнебеларускіх гаворках. Для прасторавай лакалізацыі назвы дадзенага тыпу характэрна i наступная асаблівасць. У сваім пашырэнні на паўднёвы ўсход лексема мяжуе з анамасіялагічнай групай найменняў з каранёвай базай дур-. Але гэтыя розныя па абазначальных фармальных сродках назвы не заходзяць адна за адну i тым самым не ўтвараюць супольнага размытага", ці дыфузнага, намінацыйнага сумежжа ў выніку іх натуральнага ўзаемадзеяння. Арэалы найменняў тыпу п'яніцы i тыпу дурніцы выразна адмяжоўваюцца адзін ад аднаго. Што, бясспрэчна, падаецца досыць загадкавым i лінгвістычна цікавым. Тлумачэнне паходжання назвы п'яніцы згодна яе ўстаноўленаму агульнаславянскаму статусу ў гаворках беларускай мовы не выклікае цяжкасцей. Па базе ўтваральнай асновы лексему звязваюць з праславянскай зыходнай формай *pbjatib(jb), *pijanb(jb) i адпаведнай ёй значэннем пяны'. Сама праславянская форма мае яшчэ больш старажытныя вытокі (ЭСБМ, т. 10). Згодна з чым І назва п'яніцы лічыцца ўласнаславянскім намінацыйным утварэннем. Думка, выказаная A. Грынавецкене i ў наступным развітая асобнымі беларускімі даследчыкамі [10, 12] аб магчымым балцкім следзе" ў структурна-семантычным абліччы наймення п'яніцы не знайшла падтрымкі сярод беларускіх этымолагаў. Прычына — наяўнасць найменняў з дадзеным базавым кампанентам не толькі ў паўднёва-заходняй, але i ў паўночнай зоне гаворак рускай мовы [11,299]. Цікава, што першапачатковы праславянскі корань, маючы агульнаславянскае распаўсюджанне, пры абазначэнні ягад са значэннем 'адурманьвальны; які выклікае ачмурэнне' выступае, як указвалася, дастаткова абмежавана. 3 такім жа базавым каранёвым кампанентам лексема вядома ўкраінскай, польскай i лужыцкай мовам [12, 87-88]. Аднак у гаворках i літаратурных мовах паўднёваславянскага моўнага кантынуума яе не адзначаюць. Так, у славенскай літаратурнай мове расліну буякі ведаюць у форме наймення močvirska borovnica (РСС), у балгарскай як синя боровинка (РБлС), у македонска-рускім слоўніку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дурнапянкі, зяўляецца, пяніцы
24 👁
 ◀  / 381  ▶