Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
тыпу дурніцы ў этнагенетычным плане ў разнастайных навуковых крыніцах досыць часта вызначаюць як адзіны старажытнамоўны арэал. Гаворкі яго адносяць да племянной мовы крывічоў, іх паўднёвай галіны [5]. За межамi гэтага рускамоўнага трохкутніка ў гаворках рускай мовы назвы з базавым складнікам утваральнай асновы дур- зафіксаваны ў сярэднеўральскіх гаворках, аднак ужываюцца яны пры наяўнасці паралельных словаформ голубица, голубница [6, 86]. Цікава, што якраз у межах паўднёва-заходняй зоны гаворак рускай мовы мае месца таксама i канцэнтрацыя найменняў множнага ліку, гэтак жа, як i ў беларускіх гаворках. Прычым, частата выкарыстання множналікавых форм змяншаецца з паўднёва-заходняга накірунку на паўночны захад [7, 87]. Ландшафтна анамасіялагічная група з сэнсава-вылучальным абазначэннем дурніцы ў межах гаворак бел ару екай мовы размяшчаецца супраць зоны найменняў з утваральнай базавай асновай буи-. Але формы тыпу буякі саступаюць" тэрытарыяльна пад адчувальным лексічным ціскам канкурэнтным назвам тыпу дурніцы. Паходжанне назваў тыпу дуриіцы этымолагі звязваюць з архаічным коранем індаеўрапейскай прыналежнасці *dhou-r-o. (ЭССМ, вып.5). У структурных адносінах абазначальны тып ягад словаформай дурніцы ўяўляе сабой сцягнутую форму прыметніка i адпаведнага апорнага назоўніка ягада. Падобныя субстантывы з ягадным" суфіксам -іц-----найменні, утвораныя па прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі, якая выкарыстоўваецца для намінацыі адпаведных раслін i іх пладоў у многіх славянскіх мовах [8]. Адносна вылучальнай ці назвастваральнай асаблівасці, якая стала прычынай аб'ектывацыі ягад расліны лексемай у сэнсава-гукавым абліччы дурніцы, у навуковым асяроддзі лічыцца агульнапрынятым погляд, што першапачатковая апора назвы — лексема дур ca значэннем 'адурманьванне; ачмурэнне'. Пры гэтым трэба, аднак, удакладніць, што негатыўнае ўздзеянне на арганізм чалавека аказваюць не ўласна самі ягады, a эфірныя рэчывы спадарожнай расліны багун. Аб чым, прынамсі, сведчаць дыялектныя тэкставыя запісы. Так, I.I. Насовіч, даючы азначэнне лексеме дурница, паведамляе: "Дурница. Ягода, очень похожая на чернику, но имеющая одуряющее, наркотическое свойство. Она сама по себе безвредна, но, ростя между багу ном, напитывается наркотическим его свойством (курсіў — В.К.)" (Насовіч, 148). Дарэчы, зусім невыпадкова ў сувязі з засведчаным, што i расліна багун мае зафіксаваную аўтарам назву дурец 'багун, дурман' (Насовіч, 148). Асаблівасць ягад" — аказваць апасродкаванае прысутнасцю багуну наркатычнае ўздзеянне на арганізм чалавека — адлюстроўваецца i ў іншых дыялектных лексікаграфічных запісах: "Haecica буяхоў богато, то будзеш блеваць" (ТС, т.1, 101) або: "П'яніцы збіраяш, ад багуна ўчадзяш; П'яніцы ядуцъ, але ад багуна ап'янееш" (СПЗБ, т. 4, 215-216). Іншыя найменні з вылучальнага тыпу дурніцыў як дурніца, дурніка, дурыны, дурава — гэта рэгіянальныя мадыфікацыі па ўтваральных сродках i граматычных асаблівасцях базавага кораня дур-. Пералічаныя лексемы пераважна як адзінкавыя засведчаны ў сярэднебеларускіх гаворках у форме дурыны (Докш. i Віл. р-ны), спарадычна, не ўтвараючы суцэльных арэалаў пашырэння, выяўлены яны ў магілёўска-смаленскім рэгіёне. Адметнай формай сярод найменняў тыпу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектывацыі, апянееш, голубнйца, дурйіцы, дурнйца, пяніцы
27 👁
 ◀  / 381  ▶