ак! ужываецца часцей за ўсё пры ўтварэнні назваў грыбоў i агародніны..." [2, 161-162]. Пра іншыя структурна адрозныя варыянты, як напрыклад, буяхі, буйкі, буяны, буіны, буяніцы, заўважым. Гэтыя назвы, за выключэннем, вядома, буяхі (фанетычная форма зыходнага буякі [3, 200]] варта, мабыць, разглядаць як найменні аднолькавыя па базе ўтваральнай асновы з лексемай буякі, але ўскладненыя, відавочна, другаснай матывацыяй i адпаведнымі мадыфікацыйнымі суфіксамі. Хоць падобнае тлумачэнне пярэчыць, натуральна, версіям, адлюстраваным у этымалагічных даведніках. У тэрытарыяльных адносінах мадыфікаваныя структурна i ўскладненыя семантычна формы слова буякі лакалізуюцца пераважна ў межах гаворак усходнепалескага тыпу ці ўсходняй дыялектнай зоны, але з выразнай паўднёвай лакалізацыяй. Найменні ягад з суфіксам -ін- у іх складзе тыпу беларускага буіны распаўсюджаны ў заходніх украінскіх гаворках, у гаворках чэшскай i польскай моў [4, 42]. Што дазваляе бачыць у гэтым уплыў болын прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі на мясцовыя ўтварэнні. Такім жа праўдападобным i прымальным можна лічыць i меркаванне аб утварэнні па аналогіі згодна з вядомай, але ў беларускіх гаворках сёння непрадуктыўнай праславянскай мадэллю на -іна, як у мясцовых дыялектных назвах смуродзіна, маліны, ожыны, журавіны, брусленіна (брушленіна) i інш. Словаформа тыпу буяны не характэрна для гаворак беларускай мовы, у тым ліку i паўднёва-заходняга дыялекту. Аналагічныя ёй па мадыфікацыйным кампаненце намінацыі, накшталт земляна, глубяна, костяна, болын вядомыя гаворкам рускай мовы (ДАРМ, вып. III, карта №86). Адзінкавасць фіксацыі наймення, паралельнае ўжыванне з іншымі тыповымі для рэгіёна намінацыйнымі адзінкамі гэтых ягад, дазваляе меркаваць аб іх, мабыць, інавацыйным характары. Нарэшце таксама адзінкава выяўленае, лакальнае па тэрыторыі пашырэння (Лоеў. р-н) найменне буяніцы з'яўляецца відавочным лексічным гібрыдам. Яно ўтварылася ў выніку адаптацыі суфіксальных сродкаў назвы тыпу дурніцы да другаснай (незыходнай) асновы слова буякі. Апошняе падмацоўваецца лінгвагеаграфічна. У комплексе абазначальных сродкаў ягад буякі словаформа буяніцы засведчана ў зоне сутыкнення розных намінацыйных арэалаў з адрознымі па базе ўтваральнымі асновамі (ЛАБНГ, т.1, карта № 224). Найменні тыпу дурніцы i іх тоесныя семантычныя адпаведнікі. Супрацьлеглым па базавым вылучэнні найменням тыпу буякі з'яўляюцца ў беларускіх гаворках назвы тыпу дурніцы, якія займаюць значны абшар беларускамоўнай дыялектнай прасторы. Назвы гэтага тыпу вядомы на тэрыторыі гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту, за выключэннем ускраіннага рэгіёна Віцебшчыны, i вузкага паза гаворак уздоўж заходняга берага Беларусі, а таксама на пераважнай частцы абшару сярэднебеларускіх гаворак. Адзначаны тып таксама мае свой працяг на тэрыторыі лакалізацыі этнагенетычных асаблівасцей беларускіх гаворак i далей за яе межамі. Але пры гэтым канцэнтрацыя найменняў тыпу дурніцы ў сучасных гаворках рускай мовы адзначаецца менавіта на прылеглай да Беларусі тэрыторыі — гэта гаворкі Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Браншчыны. Вылучаны намінацыйны арэал лакалізацыі абазначальнага сродку
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца
21 👁