ўтваральнай асновы ў лексеме буяк у тураўскіх гаворках, як i ў большасці славянскіх моў, ужо страчана. Але зафіксаваныя мясцовыя назвы буяк 'абалоністы хваёвы лес' (толькі той, што 'росце на песку'), буяхі, буякі рагоз' сваёй зыходнай апорай для базавай утваральнай асновы, ці вылучальнай прыкметай, звязаны непасрэдна з месцам росту. Гэта прадстаўнікі мясцовай флоры, што растуць ля балота, на балоце, але не прама ў ім, a: абалоністы сасновы лес 'росце на песку', рагоз — расце каля вады. Інакш кажучы, лексічная прырода пералічаных тураўскіх назваў сваім базавым коранем матывацыйна абумоўлена месцам росту. Таму відавочна, што i вытокі фармальна тоеснага ім наймення буякі, буяхі 'ягады буякоў (буячніку)' знаходзяцца таксама ў непасрэдных намінацыйных адносінах з гэтымі мясцовымі назвамі — праз зыходную матывацыйную прыкмету. Ды ўвогуле семантычная разнастайнасць слова буякі (буяхі), характэрная для ўсходнепалескага моўнага рэгіёна, дазваляе выказаць здагадку аб тым, што ў гаворках гэтага рэгіёна многае, што расло тут у асаблівых прыродных умовах, у тым ліку i на буях-купінах, абазначалася, відаць, словаформай з базавым абагульненым коранем *bujb. 3 дастаткова шырокім спектрам значэнняў як намінацыйны сродак для назвы розных прадстаўнікоў мясцовага расліннага свету найменне захавалася ў тутэйшым маўленні i для ўласна расліны буякі i яе ягад. 3 улікам гэтага прымальным падаецца меркаванне: праславянскае *bujb ca сваёй першаснай, архаічнай семантыкай i сёння функцыянуе ў гаворках сучасных беларускай i, відавочна, украінскай моў. Як вылучальныя абазначальныя сродкі ягад буякі-буяхи з аднолькавым характарам зыходнай каранёвай базы яны ўтвараюць агульны беларуска-ўкраінскі намінацыйны арэал. Праўда, пры статусе літаратурнага наймення ў сучасных гаворках беларускай мовы словаформа буякі ягады' мае выразна акрэсленую прастору пашырэння — усходнепалескі рэгіён, i тым самым яно з'яўляецца рэгіянальным па лакалізацыі ўтварэннем. Думка аб тоеснасці вытокаў зыходнага базавага кампанента ўтваральнай асновы *Ьщъ i буякі '1. расліна. 2. ягады' тым больш здаецца праўдападобнай, калі памятаць пра спецыфіку палескага рэльефу — водную балоцістую прастору з выспамі сушы на ёй. У адпаведнасці з чым структурна-семантычнае вывядзенне назвы ягад буякі з *bujb выглядае матываваным у адносінах да абазначэння назвы ягад адпаведнай словаформай, аб'ектывацыя якой мае прамое дачыненне да месца росту расліны — на буях. Адносна структурнага кампанента -як- у складзе словаформы праблем з яго інтэрпрэтацыяй фактычна не ўзнікае. Выяўлена, што ўсе славянскія мовы выкарыстоўваюць гэты мадыфікацыйны афікс прыкладна ў тэматычна аднолькавых трупах слоў. Так, пры ўтварэнні "імёнаў з прадметнахарактарызавальным значэннем суфікс -якужываецца ў словах, што абазначаюць назвы прадметаў гаспадарча-побытавага прызначэння, зоа- i батанічныя назвы, nomina instrumenti: падабенства ў семантычнай арыентацыі суф. -акі пры ўтварэнні: a) імёнаў з агульным значэннем асобы...; б) батанічных назваў (выкарыстанне яго пераважна для ўтварэння назваў траў i травяністых раслін (курсіў — B.K.), выключэнне складае толькі славацкая мова, у якой суфікс
Дадатковыя словы
абектывацыя, буякі-буяхй, зяўляецца
23 👁