Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Беларускае Палессе, як вядома, гэта рэгіён, які характарызуецца выразнай адметнасцю мясцовага прыроднага ландшафту. Так, засведчана: "Уся прастора Тураўшчыны зараз (у 50-я гады мінулага стагоддзя — В.К.) — бязлесная раўніна, у той час як за яе рачнымі межамі пераважаюць яшчэ лясныя абшары". Але падобны выгляд Тураўскага Палесся быў такім не заўсёды. Тубыльцы помняць сваю зямлю іншай. "У мінулым палi выступалі толькі прагалінамі між нізін i далін (курсіў — B.K.), пастаянна запоўненых вадой, зарослых альхой, векавечнымі дубамі, непраходным лазняком" (TC, т. 1, 9). Удакладнім, у якой сувязі прыгадваецца цытаваны тэкст i якія адносіны мае гэта непасрэдна да буякоў. Агульнавядома, што буякі — прадстаўнік ляснога расліннага свету. Звычайна буячнік туліцца на краях балот, дзе мясцовасць крыху вышэйшая ў параўнанні з самім балотам. Калі расліна i сустракаецца сярод балота, то займае яго ўзвышэнні — груды, купіны ці буі. Буи — лексічная адзінка, што ў беларускай літаратурнай мове, a таксама ў гаворках усходняй дыялектнай зоны (акрамя адзначанага, гаворкам вядомы i іншыя значэнні слова (ЭСБМ, т. 1) мае семантыку 'высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца' (ТСБМ, т. 1). У гэтым жа значэнні, а менавіта 'ўзвышанае, адкрытае месца', а таксама з семантыкай 'моцны вецер; месца, адкрытае для дзеяння ветру' была вядома словаформа раней на этнагенетычным абшары беларускіх гаворак. У межах вылучанай тэрыторыі, а таксама ў некаторых іншых рэгіёнах Pacii яна адзначаецца i сёння (ЭССМ, вып. 3). Як мовазабяспечвальны сродак са сферы найменняў па абазначэнні асаблівасцей рэльефу слова буй 'участак сушы, акружаны балотам' зафіксавана ў пскоўскіх пісьмовых помніках [1, 243], i разам з тым як назва тапанімічных аб'ектаў яно не адлюстроўваецца ў старабеларускіх пісьмовых крыніцах, не падаецца ў гістарычным слоўніку беларускай мовы. У іншых славянскіх мовах лексема буй з семантыкай 'узвышанае, адкрытае месца' не выяўлена. Аднак з семай месца, увасобленай у словаформе bujak нетры', назва адзначана ў македонскай мове, ва ўкраінскай засведчана як 'лясок у яры'. Сербахарвацкае бу}ак абазначае 'струмені дажджавой ці талай вады' (ЭССМ, вып. 3). У параўнанні з іншымі часткамі славянскага моўнага кантынууму найбольш разнастайна з боку семантыкі выглядае словаформа ў гаворках беларускай мовы. Гэта яе ўсходнепалескі, тураўскі рэгіён. Тут найменне буяк ведаюць як назву абалоністага хваёвага лесу: "Буяк — одна обол она, росце на песку, шашэль его с ходу крамсае" (ТС, т.1, 100). Лексемы буяхi, буякі маюць таксама семантыку: 1. 'катахі на рагозе', 2. рагоз' (ТС, т.1, 101). Пры чым у мясцовых тураўскіх гаворках расліну рогоз (фанет. рогоз, рогож) адносяць да прадстаўнікоў балотнай флоры. Тут нават выдзяляюць яе некалькі асобных відаў: "свойскі рогоз. Від рагозу без катахоў. Глух i рогоз, то пушыло росце, а свойскг рогоз рвуць да едзяць. Глухі рогоз. Від рагозу з чорным катахом. Глухі рогоз з буях ом. буях такі чорны." (ТС, т.4, 292). Як адпаведная назва воднай расліны функцыянуе рагоз у беларускай літаратурнай мове: "травяністая расліна сямейства рагозавых з тоўстым моцным чорна-белым катахом на высокім сцябле, якая расце па берагах вадаёмау (курсіў — В.К.)" (ТСБМ, т.4, 552). Інакш кажучы, толькі як адзінае абазначэнне геаграфічнай прасторы (рэльефу), замацаванае ў базавым кампаненце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектаў
25 👁
 ◀  / 381  ▶