пералічаныя назвы складаюць сукупнасць сродкаў мясцовага намінацыйнага абазначэння буякоў (дурніц) у гаворках беларускай мовы i ўтвараюць адпаведны намінацыйны ландшафт у яго галоўных тэрытарыяльных асаблівасцях. Найменні тыпу буякі. Лексікаграфічныя крыніцы сведчаць, што плады кустовай расліны Vaccinium uliginosum абазначаюцца ў большасці беларускіх гаворак паўднёва-заходняга дыялекту назвай тыпу буякі. Акрамя яе, адзначаны тоесныя па корані буяхі, буяны, буяніцы, буйкі i інш. Гэтае найменне ягад па базавым кампаненце яго ўтваральнай асновы адносіцца да ліку загадкавых i таямнічых. Даследчыкі, прызнаючыся, што этымалогія "слова не вельмі ясная", разам з тым звязваюць яго па ўтварэнні з беларускім дзеясловам буяць 'буяніць, шалець'. Лексема з такім значэннем мае свой працяг у гаворках украінскай мовы (ЭСБМ, тЛ, 429), інакш кажучы, яна належыць да супольных беларускаўкраінскіх рэгіяналізмаў. Вылучаная сэнсавая асаблівасць паводле базавага кампанента дзеяслова буяць 'буяніць, шалець' грунтуецца на звестках аб здольнасці ягад "выклікаць ап'яненне, боль галавы i да т.п." (ЭСБМ, тЛ). Гэта сапраўды адпавядае рэчаіснасці, за выключэннем заўвагі, што чадныя ўласцівасці належаць менавіта пладам расліны. Такая адметнасць — якасць сталага спадарожніка буячніку — расліны з сямейства верасовых багуну. Апошняе, дарэчы, i адзначаецца аўтарам артыкула п'яніцы" (ЭСБМ, тЛО). Устаноўленая ўласцівасць базавага структурна-семантычнага вызначэння ягад праз дзеяслоў буяць 'буяніць, шалець' дазволіла паставіць найменне па асаблівасцях яго матывацыі ў адзін шэраг з сэнсава агульнымі найменнямі тыпу п'яніцы, галаваболь, дурнічнік, дурніцы i да т.п. Дадзеная версія выглядае тым больш праўдападобна, што семантычна аднолькавыя ці структурна мадыфікаваныя варыянты наймення тыпу буякі маюць месца ў іншых славянскіх мовах, найперш суседніх да беларускіх (Ніканчук, карта №51). Адначасова, выказваючы меркаванне пра аб'ектывацыю наймення адпаведна ачмуральным уласцівасцям багуну, беларускія даследчыкі не адмовіліся i ад магчымай сувязі назвы буякі па базе ўтваральнай асновы з дзеясловам буяць 'буйна расці, станавіцца буйнейшым'. Верагоднасць прапанаванай думкі падмацоўваецца вусным паведамленнем аб існаванні ў беларускіх гаворках абазначальнага сродку ягад у форме буйніцы, дзе дадзеная ўтваральная дзеяслоўная база мае сваё ўвасабленне (ЭСБМ, т.1, 430). Нарэшце, версія аб этымалагічнай сувязі наймення буякі з бык' уяўляецца аўтарам артыкула буякі" зусім мала верыфікаванай. Такім чынам, пры існаванні некалькіх прыведзеных варыянтаў абазначэння ягад кустовай расліны Vaccinium uliginosum словаформай буякі раскрыццё яе лексічнай аб'ектывацыі застаецца пакуль што не вельмі пераканальным. Разам з тым, спрабуючы інтэрпрэтаваць базавы кампанент лексемы буякі, хацелася б звярнуць увагу на наступную акалічнасць. Як зазначана вышэй, назвы тыпу буякі ў сваім пашырэнні лакалізуюцца на тэрыторыі паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы, але суцэльны абшар падобнае найменне займае ва ўсходнепалескіх гаворках з канцэнтрацыяй яго на Тураўшчыне i далей на Жытоміршчыне (Ніканчук, карта
Дадатковыя словы
абектывацыю, абектывацыі, апяненне, пяніцы
27 👁