Старонка 195
◀ / 381 ▶
назва гэтай кустовай расліны наогул не падаецца (МРС). Як і ў паўднёваславянскім арэале, у заходнеславянскіх мовах вядомы назвы ягад буякоў з коранем bor- у іх складзе (ЧЭС). Разам з тым у суседняй літоўскай літаратурнай мове буякі абазначаюцца як girtuokles, girtuokle, што літаральна азначае 'які п'яніць, адурманьвае' (РЛС). Падобнае і ў латышскай мове [13, 12]. Такім чынам, анамасіялагічныя матэрыялы (яны, на жаль, недастатковыя, бо адпаведная карта ў АЛА адсутнічае) сведчаць, што найменне п'яніцы як назва ягад з вылучальнай для іх семантыкай, не з'яўляецца агульнаславянскім лексічным набыткам. Па тэрыторыі лакалізацыі яно — паўночнаславянскі рэгіяналізм. У сувязі з чым, ці нельга выказаць здагадку, што назва адносіцца да сумеснага балта-славянскага намінацыйнага фонду. Так, згодна лінгвагеаграфічнай карце, мясцовыя беларускія п'яніцы вельмі адасабляюцца тэрыторыяй распаўсюджання ад іншых намінацыйных тыпаў буякоў у гаворках беларускай мовы. Яны, акрамя таго, маюць тоеснае з літоўскай і латышскай мовамі значэнне. Дастаткова інфармацыйным падаецца і наступнае. Лексема ў беларускіх гаворках не мае адрозных па словаўтваральнай і марфалагічнай будове формаў. А таму, ці не магло атрымацца такім жа чынам, як гэта адбылося з найменнем сініцы ў значэнні 'чарніцы' [14, 116], а таксама з мясцовымі беларускімі назвамі ягад суніц у гукавым абліччы сініцы [15, 39-42]. Інакш кажучы, засвоіўшы балцкую першапачатковую семантыку, трансфармаваўшы зыходнае структурна-гукавое аблічча, многія па форме ўласнаславянскія назвы не заўсёды з'яўляюцца такімі па сваіх вытоках. Можа б верагодней было назву п'яніцы з яе вытворнымі па зыходнай базавай аб'ектывацыі варыянтамі разглядаць як старажытны супольны балта-славянскі або, мабыць, прабалта-славянскі паўночны рэгіяналізм. Але пры падобным падыходзе ўзнікае, зразумела, шмат пытанняў наконт аналагічных па каранёвай базе найменняў, выяўленых у паўночназанальным рускамоўным арэале. Выказаць нейкія больш-менш дакладныя меркаванні на гэты конт складана з-за адсутнасці дастатковых звестак з усіх славянскіх моў. Аднак, памятаючы аб асаблівасцях фарміравання расліннай наменклатуры ў гаворках паўночнай Расіі, можна схіляцца да думкі аб магчымых фінскіх вытоках у іх семантычным забеспячэнні [16, 228-229]. Хоць, бясспрэчна, надзвычай цяжка адмовіцца ад вызначэння назваў тыпу п'яніцы як уласнаславянскай спадчыны. Не толькі знешне, але і па сэнсе, семантычна, вельмі празрыстымі падаюцца яны і выглядаць выключна сваімі. Экзатычным па базе асновы ўтварэннем, лакалізаваным у арэале распаўсюджвання назвы п'яніцы, выглядае найменне тыпу ганабобель і яго ў рознай ступені трасфармаваныя фанетычныя варыянты: ганабоні, галабоні, галубоні. І нарэшце, змененая да непазнавальнасці ў параўнанні з ганабобель, але з сучаснага п.гл. абсалютна празрыстая па семантыцы і структуры лексема галаваболь. Усе пералічаныя найменні ў гаворках беларускай мовы маюць выразнае рэгіянальнае пашырэнне. Яны адзначаны ў асобных гаворках віцебскага тыпу паўночна-ўсходняга дыялекту, дзе ўтвараюць асобны мікраарэал (Лепельшчына) ці выступаюць адзінкава. Найменне тыпу ганабобель найбольш вядома гаворкам рускай мовы [СРНГ, вып. 7; 17, 230]. Улічваючы максімальную сканцэнтраванасць назваў з падобным базавым коранем у паўночнарускіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 381 ▶