Старонка 196
◀ / 381 ▶
занальных гаворках, можна меркаваць аб іх перыферыйным статусе на дыялектнай прасторы Беларусі. Тлумачэнне наяўнасці і пашырэння назваў тыпу ганабобель, як і паходжання лексемы наогул, дагэтуль не атрымала ў лінгвістыцы адназначнай і цалкам прымальнай ацэнкі. Разам з тым лексема не адзін раз станавілася прадметам даследчыцкай цікавасці. Так, М. Фасмер бачыць у слове табуістычную адзінку, якая ўтварылася шляхам складання асноў, у выніку чаго назва расліны пачала функцыянаваць з семантыкай 'расліна, якая выклікае (гоніць) боль' (Фасмер, т.1, 437), М.М. Шанскі базавую аб'ектывацыю лічыць няяснай (Шанскі, т.1, вып.4, 121). Вядомы таксама і іншыя інтэрпрэтацыі наймення (ЭСБМ, т.3). Цікава пры гэтым наступнае. Большасць даследчыкаў, прапаноўваючы розныя версія аб паходжанні слова, яго значэнне звязваюць з 'болем галавы'. Дакладней, з адурманьвальным уздзеяннем на чалавека наркатычных рэчываў багуну, што прыводзіць да падобнага стану. У сувязі з чым усе фанетычныя працэсы, якія адбываюцца ў структуры слова, разглядаюцца з боку розных відаў трансфармацыі гукавога складу асновы галава. Такой жа думкі аб вытоках найменняў тыпу ганабобель па сутнасці трымаюцца і беларускія этымолагі пры інтэрпрэтацыі вытворнага па базе варыянта ганаболі (ЭСБМ, т.3). Абгрунтаваць структурна-семантычную своеасаблівасць мясцовага варыянта ганаболі праз пошукі яго зыходнай этымалагічнай апоры беларускім лінгвістам тым больш прасцей, што ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках было адзінкава зафіксавана найменне галаваболь (РС). Узяўшы за аснову прапанаваную версію, можна было б спыніцца і не ўлічваць іншыя вядомыя нататкі аб выніках пошукаў каранёвай базы ў лексеме тыпу ганабобель. Аднак у падтрыманай ЭСБМ, а таксама пашыранай у этымалагічнай літаратуры рэканструкцыі слова ганаболі (і іншых яго варыянтаў) праз першапачатковае баліць галава не вельмі пераканальным выглядае працэс шматступеннай гукавой трансфармацыі, што адбыўся ў лексеме галава. Не зусім аб'ектыўным падаецца накірунак змен: ад агульназразумелага, празрыстага да "цёмнага". У маўленчай рэальнасці змены адбываюцца, як вядома, якраз наадварот. Пераствараюцца ў структурна і семантычна празрыстыя словы з "зацемненым" сэнсавым зместам і не надта "чытэльным" гукавым абліччам. Таму, ці нельга дапусціць, што ў тым самым накірунку адбывалася трансфармацыя ў беларускіх гаворках з лексемамі накшталт ганаболі? Можа таму і існуюць іх адрозныя гукавым складам назвы: ад словаформаў з больш-менш выразна матываванай сэнсава-марфалагічнай структурай па тыпу словаформы галубоні (з адным з каранёвых кампанентаў, як у наймення голубика?) да зусім зразумелых, як у абазначальным сродку галаваболь. У сувязі з вышэйсказаным цалкам праўдападобнай, аргументаванай падаецца версія В.А. Мяркулавай. Згодна з ёй "у першай частцы слова гоноболь ляжыць элемент са значэннем 'адурманьваючы, ап'яняючы'. ... Можна меркаваць, што ў аснове руск. гоноболь ляжыць вепская назва тыпу gön–bol. На рускім грунце часткі складання сталі асацыіравацца са словамі гон і боль" [18, 224 – 225]. Інакш кажучы, беларускія ганаболі — гэта рэліктавая назва, архаізм, атрыманы як запазычанне славянскімі гаворкамі з фінскіх моў. І, як мяркуе даследчык,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 381 ▶