Старонка 194
◀ / 381 ▶
дурніцы, з'яўляецца зафіксаваная ў Віцебскім рэгіёне лексема дурнап'янкі. Аднак інтэрпрэтацыя яе не выклікае ніякіх складанасцей як з боку матывацыі, так і з боку структуры. Назва дурнап'янкі паводле значэння — гэта відавочнае ўвасабленне агульнай базы дур- з семантыкай 'адурманьванне; ачмурэнне'. Толькі ў дадзенай форме яна проста прадубліравана, што адлюстроўваецца складам утваральных асноў і адпаведным кантамінацыйным структурным абліччам назвы. Назвы тыпу п'яніцы (акцэнталагічна п'яніцы) у сучасных беларускіх гаворках выступаюць фактычна толькі ў адзінай лексіка-граматычнай форме. З аналагічным базавым коранем у форме п'янішніца найменне мае працяг на тэрыторыі Смаленшчыны, ці, адпаведна сучаснай дыялектнай стратыфікацыі, у паўднёва-заходняй зоне гаворак рускай мовы. Вытворныя па дадзенай каранёвай базе словаформы адзначаюцца ў гаворках рускай мовы і ў паўночнай дыялектнай зоне (ДАРМ, вып. III, карта №86). Мясцовыя варыянты назвы гэтага каранёвага тыпу фіксуюцца таксама ў дыялектах украінскай мовы [9, 37]. Найменне тыпу п'яніцы складае выразную лексічную асаблівасць гаворак паўночна-заходняй зоны беларускай мовы. Лексема, утвараючы кампактны арэал у віцебскіх гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту, у выглядзе вузкага тэрытарыяльнага паса мае працяг у межах гэтай жа зоны, але ва ўскраінных заходнебеларускіх гаворках. Для прасторавай лакалізацыі назвы дадзенага тыпу характэрна і наступная асаблівасць. У сваім пашырэнні на паўднёвы ўсход лексема мяжуе з анамасіялагічнай групай найменняў з каранёвай базай дур-. Але гэтыя розныя па абазначальных фармальных сродках назвы не заходзяць адна за адну і тым самым не ўтвараюць супольнага "размытага", ці дыфузнага, намінацыйнага сумежжа ў выніку іх натуральнага ўзаемадзеяння. Арэалы найменняў тыпу п'яніцы і тыпу дурніцы выразна адмяжоўваюцца адзін ад аднаго. Што, бясспрэчна, падаецца досыць загадкавым і лінгвістычна цікавым. Тлумачэнне паходжання назвы п'яніцы згодна яе ўстаноўленаму агульнаславянскаму статусу ў гаворках беларускай мовы не выклікае цяжкасцей. Па базе ўтваральнай асновы лексему звязваюць з праславянскай зыходнай формай *pьjanъ(jь), *pijanъ(jь) і адпаведнай ёй значэннем 'п'яны'. Сама праславянская форма мае яшчэ больш старажытныя вытокі (ЭСБМ, т. 10). Згодна з чым і назва п'яніцы лічыцца ўласнаславянскім намінацыйным утварэннем. Думка, выказаная А. Грынавецкене і ў наступным развітая асобнымі беларускімі даследчыкамі [10, 12] аб магчымым балцкім "следзе" ў структурна-семантычным абліччы наймення п'яніцы не знайшла падтрымкі сярод беларускіх этымолагаў. Прычына — наяўнасць найменняў з дадзеным базавым кампанентам не толькі ў паўднёва-заходняй, але і ў паўночнай зоне гаворак рускай мовы [11, 299]. Цікава, што першапачатковы праславянскі корань, маючы агульнаславянскае распаўсюджанне, пры абазначэнні ягад са значэннем 'адурманьвальны; які выклікае ачмурэнне' выступае, як указвалася, дастаткова абмежавана. З такім жа базавым каранёвым кампанентам лексема вядома ўкраінскай, польскай і лужыцкай мовам [12, 87-88]. Аднак у гаворках і літаратурных мовах паўднёваславянскага моўнага кантынуума яе не адзначаюць. Так, у славенскай літаратурнай мове расліну буякі ведаюць у форме наймення močvirska borovnica (РСС), у балгарскай як синя боровинка (РБлС), у македонска-рускім слоўніку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 381 ▶