на вялікія адлегласці. Параўн.: Надуваньчыкі жоўтым цвітуць, a перацвітуць пухоўкі. Дзятл. (СПЗБ). У палескіх гаюрках зафіксаваны найменні з базавым кампанентам утваральнай асновы баб-. Гэтыя найменні з'яўляюцца вузкалакальнымі, не адзначаны ў іншых месцах пашырэння беларускіх народных гаворак. Як сцвярджае Мяркулава, найменні з гэтым кампанентам адсутнічаюць у гаворках іншых моў, але пашыраны на тэрыторыі заходняй Украіны: кульбаба, кульбабаба, кульбаха, кульбака, кульбабок, баба-куль i пад. Яна ўслед за Фасмерам сцвярджае, што матывацыя слова не зусім ясная, асабліва яго першая частка. Аб матывацыі слова можна толькі здагадвацца. Хутчэй за ўсё меліся на ўвазе лекавыя ўласцівасці расліны, аднак не выключала, што назва адлюстроўвае шарападобны выгляд расліны пасля цвіцення. Ba ўсякім выпадку, сувязь назвы ca словам баба - жанчына, бабуля - бясспрэчная. [14. С.65]. У Гомельскай вобласці зафіксавана адзінкавая назва знахорка, якая пацвярджае меркаванне этымолагаў пра лекавыя якасці расліны. У Этымалагічным слоўніку ўкраінскай мовы [15. С.136)] падаецца меркаванне, што гэта другаснае ўтварэнне "на аснове пачатковага * кульбава з псл. *[kulbbava (kvetbka)], здольная да згінання. Украінскія этымолагі сцвярджаюць, што назва абумоўлена тым, што абарванае сцябло адуванчыка разрываецца ў канцы на тры або чатыры падоўжаныя часткі, якія закручваюцца (загінаюцца). Bepcii пра сувязь назвы з лексемай баба лічацца неверагоднымі. У гэтым жа рэгіёне лакалізуюцца найменні баба, дзед, дзед i баба. Мясцовыя жыхары тлумачаць гэту назву наступным чынам: Калі кветкі кругленькія - бабачкі, калі плоскія - дзед. У Гродзенскім, Віцебскім i Віленскім рэгіёнах спарадычна ўжываецца назва багатка (багаткі) i яе варыянт богатырка (багатыркі) для абазначэння адуванчыка. Найменні з суфіксам -ыр з'яўляюцца ўсходнеславянскімі дыялектнымі найменнямі. Па азначэнню этымолагаў, гэтая назва хутчэй за ўсё перанесена па падабенству з іншай расліны - багаткі (рус. богатка) на адуванчык. Не выключаецца, што ў аснове назвы ляжыць уяўленне аб лячэбных або магічных (культавых) уласцівасцях расліны (ЭСБМ, т.1). Другая расліна, калі расцвітала ў доме на Іванаў дзень, лічылася прадвеснікам багацця (СРНГ, вып.З). Адсюль i пайшла назва - багатка. Параўн. На багатыркі загадваюць на долю, шчасце, гора (Глыб. СПЗБ). Даўней на багаткі загадвалі дзяўчаты (Віл. СПЗБ). Для наймення адуванчыка ўжываюцца ў розных рэгіёнах намінацыі, якія ўтвораны на аснове падабенства расліны (часцей за ўсё галоўкі адуванчыка) да нейкіх прадметаў, жывёл, частак цела чалавека, шушак i інш. Цікавымі з'яўляюцца найменні ксёндз i ксяндзоў плеш, зафіксаваныя ў Магілёўскім рэгіёне. Першаснай, на наш погляд, з'яўляецца намінацыя ксяндзоў теш, у аснову якой пакладзена падабенства кветкі адуванчыка, з якой ветрам здула белае пушыстае семя, да галавы ксяндза. Пасля таго, як падзьме вецер, пушыстае семя застаецца толькі па баках, a пасярэдзіне застаецца голае месца круглай формы плеш. У служыцеляў каталіцкай канфесіі на макаўцы галавы ёсць выбрытае месца танзура, якое прыкрываецца спецыяльным галаўным уборам. Гэта падабенства i пакладзена ў аснову наймення адуванчыка ксяндзоў плеш. (Агульнае кветаложа адуванчыка голае, плоскае). У другім выпадку слова плеш адпала i засталася
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца
6 👁