Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
назвы з коранем малок- пашыраны ў асноўным у гаворках паўночна-заходняй зоны i ў паўднёва-заходніх палескіх гаворках. Вялікая колькасць раслін, непадобных знешне, якія адносяцца да розных сямействаў, аб'ядноўваюцца пад адной назвай малачай. Яны згрупаваны на аснове характэрнай для іх адзнакі - выдзялення ca сцябла белага малакападобнага соку ( асот агародны - Sonchus, адуванчык - Taraxacum, чыстацел - Chelidonium i інш.). Назва малачай з'яўляецца тым вузлом, які звязвае ўсе гэтыя расліны, хаця па іншых прыкметах яны ўваходзяць у іншыя групы i маюць вялікую колькасць агульных i індывідуальных найменняў [12.С. 99-100]. Семантычная аснова найменняў гэтай групы раслін аднолькавая ва ўсіх славянскіх мовах: рус. молочница, молочайник, молокан, молочная трава i інш..; укр. молочак, молочайка, молочняк i пад., мак. млеч, млечка, балг. млечок, млечка, чэш. mlič, mliči, mleč, пол. mlecz, н.-луж. mlac i пад. Ba ўсіх гэтых найменнях вылучаецца агульнаславянская аснова *melkjз розным суфіксальным афармленнем. Бяссуфіксныя формы характэрны для заходнеславянскіх моў, а суфіксальныя ўтварэнні зафіксаваны ў асноўным у гаворках усходнеславянскіх моў [13.С. 113]. У беларускай літаратурнай мове лексема малачай ужываецца толькі ca значэннем Sonchus L. - травяністая або кустовая расліна сямейства малачаевых з ядавітым белым сокам. У народных жа гаворках на адной i той жа тэрыторыі (гл. карту № 244 у ЛАБНГ т.1) гэта найменне ўласціва i малачаю i адуванчыку. Якасць соку, які выдзяляецца са сцябла адуванчыка (ён мае востры непрыемны смак), паўплывала на тое, што пры назоўніку часта ўжываецца азначэнне, якое падкрэслівае ядавітасць гэтага соку: воўча малако, сабача малако. 3 гэтымі азначэннямі ў народных гаюрках часта ўжываюцца найменні неядомых ягад i грыбоў: воўчыя ягады, воўчыя грыбы. Звычайна плады гэтых раслін з'яўляюцца малаядомымі, неядомымі, або проста лічацца неядомымі, хаця на самай справе іх можна выкарыстоўваць у ежу [13.С. 127]. Гэта часткова тлумачыцца i ўласцівасцямі кветкі, якая служыць лекамі для жывёл. Уласцівасць малачаю i адуванчыка выдзяляць белы горкі сок паўплывала на тое, што назвы гэтых раслін у некаторых мясцовасцях зусім не адрозніваюць. Калі параўнаць карты Малачай" i Адуванчык", змешчаныя ў Лексічным атласе беларускіх народных гаворак [4], то можна заўважыць, што ў паўночна-заходняй зоне для абедзвюх раслін выкарыстоўваюцца адны i тыя ж назвы: малачай, малачэй i пад. Назвы тыпу молочная трава ўказваюць толькі на тыповую прыкмету, характэрны для назваў раслін i вельмі прадуктыўны ў гаворках суфікс -нік дае больш эканомны спосаб выражэння: млечнік, малочнік. Форма малачай уяўляе сабой архаічную словаўтваральную мадэль, а формы з узноўленай асновай несумненна з'яўляюцца больш познімі. Найменне шматкратна ўзнаўлялася па новых словаўтваральных мадэлях, захоўваючы семантычную мадэль нязменнай [12.С.100]. Спарадычна на Віцебшчыне, a таксама як адзінкавая ў Дзятлаўскім раёне зафіксаваны назвы пухоўка, белыя пухоўкі. Намінацыі з коранем пух- адзначаны таксама ў рускіх народных гаворках: пух, пухколка, пушок, пуховочка, белый пух [3. С. 128]. У аснову наймення пакладзены знешні від кветкі ў той час, як яна адцвітае. Семя пасля адцвітання кветкі становіцца белым, лёгкім, пушыстым (падобным на пух). Пух на кветкавых карзінках пасля цвіцення лёгка здуваецца i разносіцца ветрам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваюцца, зяўляецца, зяўляюцца
7 👁
 ◀  / 381  ▶